BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Інфармацыя пра новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі

У сувязі з персанальнымі зменамі ў Пінскай дыяцэзіі адбыліся некаторая змены ў душпастырскай дзейнасці святароў.
Кс. Алег Шпець SChr завяршае сваё служэнне ў парафіі ў Ганцавічах. Новым пробашчам мясцовай парафіі з 5 ліпеня прызначаны Кс. Андрэй Шода SChr, які дагэтуль выконваў абавязкі душпастыра ў парафіі ў Мядзведзічах (Ляхавіцкі р-н).

Змены закранулі таксама парафіі ў Століне і Асавой (Столінскі р-н). Пробашч мясцовай каталіцкай супольнасці Кс. Дзмітрый Кернога пераходзіць на служэнне ў Мядзведзічы і Ліпск (Ляхавіцкі р-н). А парафіі ў Століне і Асавой з 5 ліпеня ўзначаліць Кс. Андрэй Шут, які дагэтуль працаваў у Рагачове.

Таксама парафіі ў Ішкалдзі і Паланэчцы (Баранавіцкі р-н), якія апошнім часам заставаліся без пастаяннага душпастыра, урэшце атрымалі новага пробашча. Ім стаў Кс. Алег Сількевіч, які дагэтуль быў вікарыем у парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Кс. Алег будзе таксама абслугоўваць парафію ў Сваятычах (Ляхавіцкі р-н).
 
Сваятыцкая парафія, а таксама вернікі парафіі св. Зыгмунта ў Баранавічах развітваюцца з Кс. Аляксандрам Канановічам, які дагэтуль служыў мясцовым вернікам, а з 10 ліпеня распачне душпастырства ў якасці вікарыя ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах.

У сувязі з рашэннем біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі аб рэарганізацыі дэканатаў Баранавіцкага заходняга і Баранавіцкага ўсходняга, а таксама аб адраджэнні гістарычных дэканатаў у гэтай мясцовасці, паўсталі два адноўленыя дэканаты: Баранавіцкі і Ляхавіцкі. Баранавіцкі дэканат цяпер ахоплівае ўсе парафіі горада Баранавічы, а таксама парафіі ў Лясной, Новай Мышы, Палонцы, Гарадзішчы, Сталовічах і Русіне (Баранавіцкі р-н). Дэканам адноўленага Баранавіцкага дэканата стаў Кс. Валянцін Новак, пробашч парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Баранавічах.

Адроджаны Ляхавіцкі дэканат ахоплівае парафіі ў Ляхавічах, Ганцавічах, Дараве, Юшкавічах, Крошыне, Сваятычах, Мядзведзічах, Ліпску, Рачканах, Паланэчцы і Ішкалдзі. Дэканам Ляхавіцкага дэканата стаў Кс. Андрэй Шода SChr, які неўзабаве распачне служэнне пробашча ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах.

catholic.by

Last modified onСерада, 02 Ліпень 2014 08:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць