BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адышоў у вечнасць сябар Беларусі кардынал Эдмунд Шока

Ва ўзросце амаль 87 гадоў вечарам 21 жніўня 2014 г. у адным са шпіталёў Мічыгана пасля доўгай хваробы адышоў у вечнасць кардынал Эдмунд Казімір Шока, былы арцыбіскуп Дэтройта, а з 1990 г. блізкі супрацоўнік Папы Яна Паўла ІІ.

Іерарх, нягледзячы на тое, што паходзіў з Амерыкі, быў звязаны з Беларуссю, асабліва з Гродзеншчынай. Кардынал Шока быў таксама старшынёй Прэфектуры па эканамічных справах Апостальскай Сталіцы, кіраваў Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і Папскай камісіяй па справах Дзяржавы Ватыкан.

Эдмунд Шока нарадзіўся 14 верасня 1927 г. у горадзе Гранд Рапідс (на захад ад Дэтройта) у сям’і польскіх эмігрантаў. Яго бацька паходзіў з земляў даўняй Рэчы Паспалітай, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў в. Путна (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы).

Ужо будучы кардыналам, Эдмунд Шока шмат разоў наведваў родную парафію свайго бацькі. Яго гістарычны візіт у парафію ў Капцёўцы прайшоў 14 ліпеня 1991 г. Тады ў капцёўскай святыні адбылася першая пасля вайны святая Імша. Раней у святыні знаходзіўся млын і зернясховішча.

Дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча парафіяльны касцёл на Узгорку надзеі ў Капцёўцы быў абвешчаны санктуарыем Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай. Парафіяне звярнуліся да айцоў паулінаў на Яснай Гары з просьбай даць ім копію абраза Маці Божай Яснагорскай, якая ў 2006 г. была перададзена генералам паулінаў. Гэты абраз 8 ліпеня 2007 г. кардынал Эдмунд Шока асвяціў падчас чарговага візіту ў родную парафію свайго бацькі.

Іерарх шматразова ўдзельнічаў у звычайных і спецыяльных пасяджэннях Сіноду Біскупаў, а таксама прадстаўляў Яна Паўла ІІ падчас важных касцёльных падзей у розных краінах. 21 кастрычніка 1997 г. кардынал прысутнічаў як спецыяльны легат Яна Паўла ІІ на рэкансэкрацыі мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Зараз Калегія кардыналаў налічвае 210 членаў. З іх 93 старэйшыя за 80 гадоў, сярод якіх 2 прызначыў Павел VI, 72 – Ян Павел ІІ, 16 – Бэнэдыкт XVI і 3 – Папа Францішак. Са 117 кардыналаў, якія маюць выбарчае права, 37 прызначыў Ян Павел ІІ, 64 – Бэнэдыкт XVI і 16 – сённяшні Папа.

Кс. Юрый Марціновіч

catholic.by

Last modified onСубота, 23 Жнівень 2014 23:52
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць