BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вернікі ЗША адстаялі помнік з Дзесяццю запаведзямі

У ЗША федэральны суддзя дазволіў знаходжанне помніку Дзесяці запаведзям застацца на газоне перад ратушай мястэчка Блумфілд (штат Нью-Мексіка) да заканчэння разгляду апеляцыйнай скаргі гарадскіх уладаў на рашэнне суду аб прымусовым зносе помніка.

Інтарэсы уладаў Блумфілду ў судзе прадстаўляюць адвакаты з некамерцыйнай хрысціянскай арганізацыі «Альянс у абарону свабоды». Як заявіў юрыст Джонатан Скрагс (Jonathan Scruggs), гэтае рашэнне з’яўляецца перамогай для прыхільнікаў помніку, жыхароў і ўладаў Блумфілду, паведамляе Farmington Daily Times.

У судзе Скрагс адзначыў, што знос помніка падрывае дэмакратыю і парушае першую і пятую папраўкі да Канстытуцыі ЗША. «Помнік з Дзесяццю запаведзямі, які знаходзіцца сярод многіх іншых помнікаў, што ўшаноўваюць важныя дакументы ў амерыканскай гісторыі, не павінен пераследвацца толькі таму, што двое людзей сказалі, што ён іх зневажае», — кажа адвакат.

«Тыя, каго зневажаюць ідэі пра тое, што рэлігія ёсць важнай часткай нашага грамадства, вераць у нешта, супрацьлеглае таму, ува што верылі аўтары Канстытуцыі», — дадаў ён.

У сваім выступе ў судзе Джонатан Скрагс таксама спаслаўся на былыя рашэнні судоў у падобных выпадкаў адносна уладаў Фарго (Паўночная Дакота) і Остына (Тэхас), якія сталі на бок муніцыпалітэтаў і пастанавілі пакінуць помнікі з Дзесяццю запаведзямі.

Як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, Федэральны суд ЗША 8 жніўня пастанавіў гарадскім уладам Блумфілду да 10 верасня прыбраць стэлу з Дзесяццю запаведзямі, якая была ўсталяваная ў ліпені 2011 года на газоне перад мясцовай ратушай. Паводле пастановы суддзі, гэтая стэла парушае першую папраўку да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе свабоду сумлення і сцвярджае, што ўлады не будуць падтрымліваць якуюсьці рэлігію.

Пазоў супраць Блумфілду падалі ў 2012 годзе двое мясцовых жыхароў – Джэйн Фэлікс і Бафард Кун, якія заявілі, што манумент парушае іх рэлігійную свабоду, аддаючы перавагу пэўнай канфесіі. Яны з’яўляюцца вернікамі неапаганскай, вядзьмарскай рэлігіі Вікка, якая пакланяецца мужчынскаму і жаночаму першабоствам. Сімвалам рэлігіі ёсць пентаграма, а мужчынскае боства мае выгляд двурогага казла. Прынамсі восем разоў на год паслядоўнікі Вікка праводзяць сумесныя шабашы.

Крыніца.інфо

Last modified onЧацвер, 04 Верасень 2014 16:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць