Папа прыняў на адыенцыі Дыега Марадону
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
4 верасня 2014 г. папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі легендарнага аргентынскага футбаліста Дыега Арманда Марадону.
Каля 15 хвілін яны размаўлялі ў адным з пакояў ватыканскага Дома св. Марты, а затым славуты спартсмен прадставіў Пантыфіку невялікую групу аргентынцаў, якія яго суправаджалі. Святы Айцец пакінуў аўтографы на спартыўных майках сваіх гасцей і падарыў кожнаму з іх па ружанцу.
Трэба адзначыў, што гэта ўжо другая сустрэча папы Францішка з Марадонай за апошнія дні. Яны сустракаліся таксама напярэдадні “Матчу за мір”, які прайшоў 1 верасня 2014 г. на рымскім алімпійскім стадыёне, пры ўдзеле цяперашніх і былых зорак футболу.
У размове з журналістамі Марадона прызнаўся, што Святы Айцец дапамог змяніць яго погляд на Касцёл.