BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Слоніме пройдзе футбольны турнір у гонар св. Яна Паўла II

20 верасня ў Слоніме пройдзе юбілейны турнір па міні-футболе ў гонар св. Яна Паўла ІІ. Сёлета ў ім прыме ўдзел рэкордная колькасць каманд — 16.

«Прыём заявак у нас ужо скончаны, але адно месца для футбольнай каманды яшчэ засталося. Калі адказны да 15 верасня звернецца з жаданнем зарэгістраваць сваю дружыну, то ён яшчэ паспее гэта зрабіць», — распавёў Catholic.by арганізатар турніра кс. Артур Малафей.

Праграма турнiра пa мiнi-футболе «Памяцi Святога Яна Паўла II»

  •  7.30-8.50 Прыезд каманд. Сняданне (месца: касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Дзевы Марыі, вул. Першамайская 4)
  • 09.00 Святая Iмша (Касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Дзевы Марыі)
  • 10.00 Жараб’ёўка каманд
  • 10.30 Футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі; стадыён «Белтрансгаз»)
  • 13.30-14.00 Абед
  • 14.00-18.00 Футбол (Фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца; стадыён «Белтрансгаз»)
  • 18.15 Уручэнне ўзнагарод
  • 19.00 Вечаровы пасілак
  • 20.00 Заканчэнне турніра


Даведкі па тэлефонах:

Velcom +375 29 319 54 65       
МТС +375 33 624 35 22 — кс. Артур Малафей
.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць