BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціянскі опэн-эйр пад Гомелем сабраў праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў (ФОТА, ВІДЭА)

28-29 ліпеня на манастырскім падворку ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна прайшоў міжканфесійны хрысціянскі фестываль «Хрыстос пасярод нас». Ва ўнікальным мерапрыемстве пад адкрытым небам ўдзельнічалі каля 150 вернікаў з праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў, у тым ліку святары, манахі і сёстры законныя. На падворку быў арганізаваны намётавы лагер і палявая кухня.

Быццам нябесным дабраславеннем сталі нечаканыя пырскі дажджу, што сярод гарачага сонечнага дня акрапілі ўдзельнікаў фестывалю прама перад яго адкрыццём. Вернікі гулялі разам у міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, дзеці каталіся на надзіманых горках. Увечары гледачы ўбачылі галоўную - музычную частку фестывалю, зладзілі феерверк і запусцілі нябесныя ліхтарыкі.

Са сцэны гучалі вершы і песні на рускай, беларускай, украінскай і англійскай мовах, прычым не толькі духоўныя, але і агульна любімыя свецкія кампазіцыі. Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі народны хор «Сож» і мінскі ню-метал гурт «Tesaurus».

Ужо познім вечарам, пасля заканчэння афіцыйнай часткі, удзельнікі фестывалю сабраліся вакол вогнішча, пускаючы гітару па крузе. Не абыйшлося і без міжканфесійных дыскусій, якія, слава Ісусу, скончыліся моцным мірам і ўсмешкамі. Самыя адухоўленыя сядзелі ля вогнішча да світання. Назаўтра свята працягнулася.

- У нас, на жаль, захоўваюцца веравучыцельныя рознагалоссі, але самае галоўнае - каб гэтыя рознагалоссі не станавіліся асабістымі. Хай сярод нас будзе Хрыстос! - падсумаваў сустрэчу галоўны арганізатар фестывалю, праваслаўны іераманах Мікалай Тарасенка.

 

Фота і відэа тут >>>

Last modified onЧацвер, 06 Люты 2014 15:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць