У гомельскім касцёле будзе служыць новы святар - айцец Кшыштаф Запала
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
Ксёндз Кшыштаф да гэтага часу служыў вандроўным святаром Нэакатэхуменальнага шляху, у апошні час - у Расіі.
Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі выдаў дазвол польскаму святару Кшыштафу Запале на служэнне ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці. Згодна з дакументам, ксёндз Кшыштаф зможа прыступіць да служэння ў Гомелі з 1 кастрычніка 2014 года ў якасці вікарыя.
Нагадаем, у чэрвені парафію пакінуў мінулы вікарый парафіі айцец Дамінік Шыманскі, якога біскуп накіраваў на вучобу ў Іспанію. У парафіі 500-тысячнага Гомеля застаўся толькі адзін святар - пробашч айцец Славамір Ласкоўскі. Улічваючы тое, што парафія расце, і каталікі праводзяць у Гомелі вялікую сацыяльную работу, святару было складана спраўляцца з усімі справамі.
Але зараз у пробашча з'явіцца памочнік. Ксёндз Кшыштаф да гэтага часу служыў вандроўным святаром Нэакатэхуменальнага шляху, працаваў у розных краінах, у тым ліку ў Расіі, таму добра ведае рускую мову, а цяпер будзе вывучаць і беларускую.
Выпускнікоў беларускіх семінарый, на жаль, не хапае на ўсе мясцовыя рыма-каталіцкія парафіі, таму даводзіцца звяртацца па дапамогу замежных святароў. Нагадаем, амаль трэць служачых у Беларусі ксяндзоў запрошаныя з Польшчы.
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
Это у тебя такая ирония?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу