Папа павіншаваў вернікаў Пінскай дыяцэзіі са 100-годдзем кардынала Свёнтка
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Папа дзякуе Богу за вялікі ўклад, які кардынал унёс у стварэнне і аднаўленне структур Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Папа Францішак даслаў віншавальны ліст вернікам Пінскай дыяцэзіі ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.
«Святы Айцец яднаецца ў малітве з духавенствам і вернікамі Пінскай дыяцэзіі, якія ўзгадваюць гэтага вялікага Пастыра, які вернае служэнне Божаму Народу шматкротна пацвярджаў дарам асабістай ахвяры», — адзначае ў лісце ад імя Святога Айца субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэччу.
У лісце гаворыцца, што «Папа разам з Касцёлам у Беларусі дзякуе Богу за вялікі ўклад, які кардынал унёс у стварэнне і аднаўленне структур Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне, а таксама ў фарміраванне хрысціянскага духу ў некалькіх пакаленнях народа, які ён усім сэрцам узлюбіў».
Адзначаецца, што Святы Айцец даручае ў малітве Богу біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку, духавенства і вернікаў Пінскай дыяцэзіі, «просячы аб патрэбных ласках, і ад сэрца ўдзяляе ўсім Апостальскае благаслаўленне».
Related items
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў