ФОТА, ВІДЭА: пешая пілігрымка ў Будслаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Моладзь і дарослыя, святары і сёстры законныя з песнямі і малітвамі праходзілі ў дзень да 50 км.
Традыцыйна ў канцы чэрвеня - пачатку ліпеня сотні беларускіх католікаў ішлі ў пешых пілігрымках у Будслаў. Самае доўгае ў Беларусі паломніцтва Брэст - Баранавічы - Будслаў выйшла 18 чэрвеня з Брэста. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць, якую за гэты час пойдуць пілігрымы - 537 км. Дзеці, моладзь, дарослыя, пенсіянеры, святары і сёстры законныя з песнямі, гутаркамі і малітвамі праходзілі ў дзень да 50 кіламетраў. Для многіх незабыўныя пешыя пілігрымкі ў Будслаў становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.
У цэлым у гэтым годзе ў шлях адправіліся каля 20 пешых пілігрымак з розных куткоў Беларусі да абраза Маці Божай Будслаўскай у нацыянальны санктуарый. Наступнымі за брэсцкімі пілігрымамі выйшлі у шлях католікі з Ліды 25 чэрвеня, назаўтра - пілігрымы з Віцебска, праз дзень - з Гудагая.
Нагадаем, урачыстасці ў Будславе прайшлі 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя - прытулак грэшных» (гл. Праграму і чытайце таксама - Да паломніцтва ў Будслаў выпусцілі спеўнік пілігрыма для Android).
Трэці год запар хрысціянскі сайт «Католік Гомель» ладзіў Twitter-трансляцыю пілігрымак. Твіты па шляху з Брэста ў Будслаў перадавала Ірына Губская, з Ліды - Павел Слізевіч і Яна Ткачук, са Смаргоні - Алесь Перадкоў, з Нарачы - Ірына Качарго, з першай Сямейнай пілігрымкі - Аліна Угорыч, з Жодзіна - Вольга Валасач, з Варапаева - Марыя Літвіновіч, з Гудагая - Жанна Кляпацкая, з Маладзечна - Святлана Сарока і Яна Кучынская, таксама вялася трансляцыя пілігрымкі Мёры - Будслаў і Пакутнай пілігрымкі з Мінску. Зараз знайсці некаторыя твіты можна праз хэш-тэг #Budslau2015
Таксама публікуем фота і відэа з трох дзён пілігрымкі Брэст-Баранавічы-Будслаў.
Media
Related items
- Ксёндз паказвае, як «калядуе» па вёсках Гродзеншчыны
- Упершыню малітва аб адзінстве хрысціян прайшла не ў Мінску – гэта не выпадковасць
- «Хрысціянскія фэйкі» множацца ў сацсетках: каму гэта трэба?
- У Беларусі засталося менш за 500 рыма-каталіцкіх парафій
- Папулярнае фота «цудам ацалелага» ў Каліфорніі дома аказалася фэйкам. Але ёсць і добрая навіна
Пішыце ў сацсеткі, спасылкі ў самым версе старонкі.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу