У касцёлах Гомельшчыны сыграюць «Палёт над часам»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Трафім Анціпаў і Раман Кудзін выканаюць шэдэўры арганнай і клавесіннай музыкі.
Канцэрты ў рамках міжнароднага праекта майстроў інструментальнай музыкі «LIRA-FEST» пройдуць у касцёлах Гомельшчыны. Музычную праграму «Палёт над часам» прадставяць адны з самых тытулаваных і самабытных сучасных выканаўцаў на баяне - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Трафім Анціпаў і Раман Кудзін, якія выканаюць шэдэўры арганнай і клавесіннай музыкі.
У светлагорскай рыма-каталіцкай царкве Узвышэння Святога Крыжа канцэрт пройдзе 25 верасня ў 19:30, у рэчыцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы - 26 верасня ў 19:00, а 27 верасня ў 19:00 музыкі выступяць у гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці. Квіткі можна набыць у філармоніі, даведкі па тэл. +375 29 6395570.
У кастрычніку запланаваная другая серыя канцэртаў у касцёлах Гомельскай вобласці, таксама музыкі выступяць у іншых рэгіёнах.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску