Logo
Print this page

Парафіяльнае свята адзначыў гомельскі касцёл [ФОТА]

З Нараджэння Панны Марыі пачалася гісторыя Збаўлення, у яе гонар католікі зладзілі свята.

5 верасня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве Нараджэння Божай Маці адзначылі парафіяльнае свята. Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі католікі святкуюць 8 верасня, але ў Гомелі ўрачыстасць была перанесена на суботу дзеля ўдзелу большай колькасці святароў, вернікаў і гасцей. Гомельскі касцёл названы ў гонар Нараджэння Божай Маці, таму штогод гэты дзень мясцовыя католікі праводзяць асабліва ўрачыста.

З Нараджэння Панны Марыі пачалася гісторыя Збаўлення, у яе гонар раніцай з удзелам многіх святароў прайшла святочная Імша, а пасля вячэрні хвалаў у двары касцёла зладзілі «агапу» - так са старажытнасці называюць агульную трапезу хрысціян першых стагоддзяў. Парафіяне і госці прынеслі да стала ўласныя стравы, салаты і прысмакі, а шашлыкі, каўбаскі на грылі, іншыя пачастункі арганізаваў пробашч. Для маленькіх дзяцей забавы зладзілі скаўты.

Last modified onНядзеля, 06 Верасень 2015 13:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.