BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папу Францішка папросяць блаславіць вуглавы камень новага касцёла ў Гомелі

Апостальскі Нунцый спадзяецца, што ўжо хутка пачнецца будаўніцтва святыні.

Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абяцаў папрасіць Папу Францішка аб бласлаўленні першага каменя для будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі. Пасол Ватыкана сказаў пра гэта падчас святой Імшы ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці - пакуль адзіным у горадзе. Нагадаем, пытанне аб выдзяленні ўчастка пад будаўніцтва другой ў Гомелі каталіцкай святыні афіцыйна пакуль не вырашана.

Арцыбіскуп адзначыў, што парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у якой пакуль няма святыні, мае сваю гісторыю:

- Вы вельмі цярплівы народ, многае перажылі, шукайце дарогу да Бога. Будынкі таксама маюць значэнне, таму што гэта знак нашай веры, дом Божы. Нам трэба пабудаваць касцёл, і думаю, што хутка мы будзем пачынаць працу.

У той жа час Нунцый заўважыў, што пры сустрэчах з уладамі яго пытаюцца: дзе вашыя вернікі?

- Распаўсюд веры залежыць ад вас. Гэта ваша пропаведзь кожны дзень - паказаць, што Бог ёсць. Гэта мы можам паказваць, у першую чаргу, сваім жыццём, што Бог - з намі, мы - з Ім, а касцёл - гэта сям'я для ўсіх. Мы можам дапамагчы людзям адчуць любоў Бога, пра якую яны не ведалі, Яго міласэрнасць. Паказваць, што без Бога няма сэнсу жыцця. Тады ваша супольнасць будзе расці, і ў мяне не будуць пытаць - дзе вернікі, дзе ваша супольнасць. Вашым жыццём паказвайце, што Бог ёсць, тады ваша супольнасць будзе расці, і вера будзе расці. Каб у горадзе было бачна святло ад вас, якое паказвала б Аблічча Божае. Так вам трэба працаваць.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што спадзяецца як мага хутчэй закласці першы вуглавы камень новага касцёла і паабяцаў, што папросіць аб бласлаўленні каменя Папу Францішка, з якім у яго хутка запланавана сустрэча:

- Гомель - вельмі важны для нас, гэта горад цярпення і пакутніцтва, гэты горад перажыў Чарнобыльскую трагедыю. І мала-памалу горад пачынае жыць у паўнаце.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць