Будучым мамам Гомеля ўручаць падарункі-сюрпрызы ад дасведчаных мам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Уручэнне адбудзецца на «Мамзлёце» 7 лістапада ў грамадска-культурным цэнтры.
З 1 па 7 лістапада ў Гомелі праходзіць акцыя «Ад сэрца да сэрца», у рамках якой вопытныя мамы Гомеля сумесна са Школай мацярынства «Натхненне» падрыхтуюць і ўручаць будучым мамам падарункі-сюрпрызы.
«У кожнай дасведчанай мамы ёсць нешта, чым яна хацела б падзяліцца з будучымі мамамі. Гэта вельмі асабістае, схаванае, матчына. Гэта можа быць і нешта карыснае для цяжарнай мамы ў дадзены момант ці тое, што ёй спатрэбіцца пасля родаў для сябе або дзіцяці. Напрыклад, гэта можа быць кніга па цяжарнасці, родах, мацярынстве, якая дапамагла ёй у цяжкую хвіліну. Шкарпэткі і шапачка, якія мама звязала сама. Таксама гэта можа быць нешта творчае, створанае сваімі рукамі. Не абавязкова грандыёзнае, а нешта маленькае, але вельмі асабістае і схаванае. Прастор для выбару падарунка велізарны!», - распавядае пра ідэю акцыі яе каардынатар, шматдзетны бацька Марыян Голуб.
Акцыя будзе праходзіць у два этапы. Першы - гэта падрыхтоўка падарункаў-сюрпрызаў. З 1 па 6 лістапада любая мама Гомеля можа ўключыцца ў акцыю і падрыхтаваць падарунак-сюрпрыз. Калі ёсць жаданне, падарунак можна добра спакаваць. Гатовы падарунак можна прынесці арганізатарам акцыі па адрасе: вул. Працоўная 3а, трэці паверх.
Другі этап - гэта ўрачыстае ўручэнне падарункаў-сюрпрызаў. 7 лістапада з 11.00 мамы удзельніцы акцыі будуць раздаваць падарункі ўсім жадаючым будучым мамам. Уручэнне адбудзецца на «Мамзлёце» па адрасе вул. Ланге 17, ГКЦ. Акцыя «Ад сэрца да сэрца» будзе завершана ў момант ўручэння апошняга падарунка.
Гарачая лінія акцыі «Ад сэрца да сэрца» +375 29 963 72 42.
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы
-
Што адбываецца ў Нацыянальным санктуарыі на фоне маўчання, даведваліся вернікі