BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Былы бяздомны вярнуўся да жыцця і стварае макеты храмаў [ФОТА]

Для хобі ён выкарыстоўвае зламаныя парасоны, кардон і пластыкавыя бутэлькі.

Незвычайны жыхар з'явіўся ў гомельскім каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы. 60-гадовы Леанід Багаткевіч трапіў сюды пасля таго, як доўгі час быў бяздомным. А цяпер з Божай дапамогай праз сясцёр міласэрнасці вярнуўся да жыцця і заняўся цікавым хобі - ён стварае макеты праваслаўных і каталіцкіх храмаў.

Леанід нарадзіўся ў далёкай Свярдлоўскай вобласці Расіі. Там цяжка працаваў на здабычы карысных выкапняў, пасля розных жыццёвых перыпетый трапіў у Гомель, дзе ў выніку стаў бяздомным. У Дом міласэрнасці Леанід трапіў з лякарні, дзе апынуўся пасля пажару, цудам застаўшыся ў жывых. Нядаўна мужчына хрысціўся. Цікава, што яго бацькі былі католікамі, яны родам з Заходняй Беларусі, але паколькі ўступілі ў камуністычную партыю і жылі пры палітыцы атэізму, не хрысцілі сына і не вучылі яго асновам веры. Аднак цяпер, у 60 гадоў, ён атрымаў і дар хросту, і дар веры.

Для свайго хобі Леанід выкарыстоўвае зламаныя парасоны, кардон і пластыкавыя бутэлькі. Макет праваслаўнага храма ён падарыў на памяць сваёй хроснай маці, маленькі макет каталіцкага храма - пробашчу парафіі, а вялікі пакінуў у Доме міласэрнасці. Цяпер Леанід робіць новы макет касцёла - па сваім уласным эскізе. Усе макеты ўнутры ўпрыгожаны абразамі, якія бачныя пры падсветцы.

- Нядаўна ў мяне з'явілася вялікая мара, - прызнаецца Леанід, - паўдзельнічаць у будаўніцтве новага касцёла ў Гомелі. Мару хоць бы пару цаглін пакласці і прашу Бога аб такой магчымасці!

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць