Гомельскія каталікі сустрэліся ў Любліне з заснавальнікам Нэакатэхуменальнага шляху Кіка Аргуэльа [+ фота з лагера смерці Майданак]
- Written by Ольга Клюй
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У цэнтры горада была арганізавана канцэртная пляцоўка для прадстаўлення сімфоніі "Пакуты Нявінных".
Першым пілігрымаў прыняў маленькі гарадок Ленчна, размешчаны непадалёк Любліна. Усе гомельцы былі цёпла прынятыя ў сем'ях з Нэакатэхуменальных суполак мясцовай парафіі Святога Юзэфа.
Раніцай, пасля Эўхарыстыі, пілігрымы адправіліся ў Майданак - лагер смерці Трэцяга рэйха на ўскраіне горада Люблін, які ў цяперашні час з'яўляецца музеем. Паводле інфармацыі, прадстаўленай экскурсаводам, усяго ў лагеры пабывала каля 150 000 вязняў, забіты каля 80 000, з іх 60 000 яўрэяў. У лагеры ажыццяўлялася масавае знішчэнне людзей у газавых камерах. Пазней з'явіўся крэматорый для спалення целаў закатаваных.
Увечары пілігрымы адправіліся ў цэнтр Любліна, на Замкавую плошчу, дзе была арганізавана канцэртная пляцоўка пад адкрытым небам для прадстаўлення сімфоніі Кіка Аргуэльа "Пакуты Нявінных". Замкавая плошча прынесла шмат радасных і нечаканых сустрэч - сем'і, якія прымалі ў сябе моладзь узімку па шляху ў Рым, святары, якія раней служылі ў гомельскай парафіі, і хлопцы, якія былі ў Гомелі на місіі. Невялікі дыскамфорт прынёс дождж, які ліў на працягу ўсяго канцэрту. Але ён не толькі не змог сапсаваць агульнага ўражання. Ён хутчэй стаў знакам слёз па тысячам нявінна закатаваных у канцлагерах. І менавіта ў момант заканчэння малітвы за душы загінуўшых, якую са сцэны спяваў рабін, грымнуў выбух перуну...
На наступны дзень частцы пілігрымаў атрымалася пабываць на вельмі прыгожай цырымоніі. Кіка Аргуэльа быў удастоены звання ганаровага доктара Каталіцкага Універсітэта Любліна (KUL) за яго выдатны ўклад у справу абнаўлення Касцёла пасля II Ватыканскага Сабору, новай евангелізацыі, новай эстэтыкі і, перш за ўсё, за вялікі ўклад у фарміраванні адзінства хрысціянскай сям'і ў сучасным свеце. Новы доктар прачытаў лекцыю - керыгму, якую з вялікай увагай слухаў увесь Сенат Каталіцкага Універсітэта, рабіны, якія прысутнічалі на цырымоніі, і больш за тысячу гледачоў. "Гэта сучасны прарок", - сказаў кс. праф. Stanisław Zarzycki падчас ўручэння тытула.
У гэты ж дзень гамяльчане здзейснілі пераезд у Варшаву, дзе таксама былі расселены па сем'ях. З раніцы наведалі Санктуарый Андрэя Баболі, дзе правялі Эўхарыстыю і мелі магчымасць прынесці свае інтэнцыі каля мошчаў Святога. Увечары адправіліся ў семінарыю Redemptoris Mater. А пазней наведалi стары горад.
Ўражанні паломнікаў яшчэ зусім свежыя, а іх ужо чакае Будслаў і яго святочныя мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя здабыцця абраза Маці Божай Будслаўскай [twitter-трансляцыя пілігрымак і ўрачыстасцяў у Будславе].
Асвенцым:
Related items
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу