BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларус і венесуэлка хрысцілі адразу траіх дзяцей у касцёле [фота]

Пара пазнаёмілася за акіянам і прыехала жыць у Гомель.

Незвычайны хрост адбыўся ў гомельскай рымска-каталіцкай царкве. Вядомыя ў Гомелі сужэнцы Андрэй і Марыальбіс дэль Валье хрысцілі адразу траіх сваіх дзяцей. Мама хлопчыкаў - з Венесуэлы, а бацька - беларус. Андрэй пазнаёміўся з Марыальбіс, калі працаваў у гэтай лацінаамерыканскай краіне. Потым пара прыехала жыць у Гомель. Паколькі Марыальбіс вызнае каталіцкую веру, сужэнцы вырашылі хрысціць сыноў у касцёле. У адзін дзень маленькія Аляксандр, Леанід і Андрэс атрымалі прабачэнне першароднага граху, дар Вечнага жыцця і неабходную ласку.

Аднак ад бацькоў залежыць, дзе дзеці будуць праводзіць вечнасць, таму самая важная задача бацькоў - перадаць дзецям не кватэру ці іншую спадчыну, а веру.

- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы сваё дзіцяці для хросту, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрост - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у стасункі з Богам. Гэта стасункі жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хросце. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку прабачаецца першародны грэх і ўсе грахі, учыненыя да хрышчэння.

Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў. Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах і дарыць хрэснікам падарункі на Каляды і Дзень нараджэння. Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна.

Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець стасункі з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, дапамагаць вадзіць у Нядзельную школу, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.

Last modified onПанядзелак, 18 Верасень 2017 23:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць