BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі прайшло свята Першай Камуніі [ФОТА]

19 дзяцей упершыню дакрануліся да Жывога Езуса Хрыста.

3 чэрвеня 2018 гадоў ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці адбылася радасная падзея - свята Першай Камуніі. Цела і Кроў Езуса Хрыста ўпершыню прымалі 19 дзяцей, выхаванцаў Нядзельнай школы. На свята ў храм прыйшлі многія парафіяне, госці і, безумоўна, бацькі. Некаторыя з іх выхоўваюць ўжо па трое, чацвёра, пяцёра дзяцей.

- Бацькі зрабілі для вас самае галоўнае з таго, што маглі зрабіць: прывялі да Езуса Хрыста. А астатняе для вас зробіць Бог, калі будзеце верныя яму, - сказаў біскуп Казімір Велікаселец, які ўдзяліў сакрамэнт дзецям.

Пробашч парафіі кс. Юры Варанко нагадвае, што сустрэча з Хрыстом - гэта кожны раз велізарная радасць:

- Шануйце гэты дар - быць разам з Хрыстом. Гасподзь хоча, каб вы былі шчаслівымі, і праблема можа быць толькі адна, калі вы скажаце: «Стоп, у мяне ёсць свой план, як мне быць шчаслівым». Але калі даверыце Богу, каб Ён вёў вас тым шляхам, які Ён для вас абраў - Гасподзь ніколі вас не падвядзе, і вы сапраўды будзеце шчаслівыя.

Святар заклікаў прыходзіць у касцёл як мінімум кожную нядзелю, каб прымаць святую Камунію, каб быць з Богам, дзякаваць за Ягоную любоў. Пасля Імшы дзеці і дарослыя прайшлі па горадзе з урачыстай працэсіяй Божага Цела (гл. фота).

Прапануем таксама паглядзець лепшыя фота са свята Першай Камуніі, усяго іх больш за 50. Гартайце старонкі галерэі пад апошнім здымкам і клікайце па фатаграфіі, каб адкрыць яе цалкам.

Last modified onЧацвер, 07 Чэрвень 2018 12:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць