BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У парламент накіравана петыцыя аб забароне абортаў у Беларусі

Пад зваротам падпісаліся ўжо 2500 хрысціян, збор подпісаў працягваецца.

Хрысціянскі рух «Пралайф Беларусь» у межах кампаніі «За забарону абортаў у Беларусі» ініцыяваў збор подпісаў пад інтэрнэт-петыцыяй у парламент. Арганізатары сабралі ўжо 2500 подпісаў і накіравалі зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Далей плануецца працягнуць збор подпісаў ужо не ў віртуальнай, а ў рэальнай прасторы, каб таксама накіраваць іх заканадаўцам.

У звароце да дэпутатаў прапануецца выключыць з закона «Аб ахове здароўя» артыкул аб штучным перапыненні цяжарнасці, артыкул 27 выкласці ў новай рэдакцыі: «Штучнае спыненне цяжарнасці (аборт) забаронена».

Як адзначаюць у руху «Пралайф Беларусь», у які ўваходзяць вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій, жыццё дзіцяці неабходна абараняць з моманту зачацця, таму хрысціяне выступаюць за забарону абортаў на любых тэрмінах жыцця унутрычэраўнага дзіцяці.

- Штучнае спыненне цяжарнасці (аборт) з'яўляецца гвалтоўным перапыненнем жыцця дзіцяці ў перыяд ад яго ўзнікнення пры зачацці (апладненні) да нараджэння дзіцяці. З моманту зачацця ўсякі замах на жыццё чалавека злачынны. Аборт нясе ў сабе сур'ёзную пагрозу фізічнаму і душэўнаму здароўю маці. Штучнае перарыванне цяжарнасці супярэчыць прынцыпам абароны мацярынства і дзяцінства, - гаворыцца ў петыцыі.

Канстытуцыя Беларусі гарантуе: «Кожны мае права на жыццё» (Артыкул 24). Легалізацыя абортаў уваходзіць у прамую супярэчнасць з нацыянальнымі інтарэсамі, выкладзенымі ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, супярэчыць мэтам і задачам Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

Згодна з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Канвенцыяй аб правах дзіцяці кожны чалавек мае права на жыццё, дзіця, з прычыны яго фізічнай і разумовай няспеласці, мае патрэбу ў спецыяльнай ахове і клопаце, уключаючы належную прававую абарону, як да, так і пасля нараджэння. Заканадаўчы дазвол правядзення абортаў парушае права дзіцяці на жыццё, што супярэчыць міжнародным прававым нормам.

Легалізацыя абортаў адхіляе каштоўнасць чалавечага жыцця. Такі падыход вядзе да абясцэньвання жыцця і этычнай дэфармацыі медыцынскіх спецыялістаў, уцягнутых ў працэс правядзення абортаў. З моманту зачацця кожнае ненароджанае дзіця з'яўляецца чалавекам па сваёй прыродзе. Усе чалавечыя істоты, як члены чалавечай сям'і, маюць права на прызнанне іх неад'емнай годнасці і на абарону сваіх неад'емных правоў чалавека.

Каментары   
+1 #1 Павел 2014-02-14 10:29
В Бельгии разрешили убивать безнадежно больных детей

В Бельгии парламент принял решение о разрешении применять эвтаназию к безнадежно больным детям. Парламент Бельгии принял закон, согласно которому эвтаназия сможет применятся к людям, не достигшим 18-летнего возраста. "За" проголосовали 86 депутатов, "против" - 44.

Таким образом, Бельгия стала первой в мире страной, в которой официально узаконили детскую эвтаназию. Местные социологи уверены, что большая часть населения Бельгии поддерживают этот закон

А в это время: Ребенок выжил после легального аборта в Польше

Около 700 граммов весит ребенок, который родился во Вроцлаве (Польша) после легального аборта. Инцидент произошел в воеводской спецбольнице приблизительно в конце января 2013 года. Основанием для врачебной рекомендации к аборту было открытие у ребенка синдрома Дауна. Мать была на 23-24 неделе беременности.

Когда оказалось, что ребенок пережил искусственно вызванный выкидыш, вызванные акушеркой неонатологи начали реанимацию новорожденного и провели интубацию.

Дирекция больницы отказывается предоставить любую информацию, ссылаясь на врачебную тайну.

Ребенок, хотя и имеет порок сердца, жив, он находится в больнице в тяжелом состоянии. По словам медиков, у него есть большие шансы на выживание.

Как отмечается, выжить ребенку помогли 200 граммов веса: именно настолько его вес превысил тот предел, после которого неонатологи берутся за реанимацию.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць