Кафедральны касцёл у Кіеве прыняў параненых і зладзіў у храме шпіталь Еўрамайдана [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Папа Рымскі Францыск заклікаў спыніць гвалт ва Украіне і маліўся за ахвяраў сутыкненняў.
Пасля чарговых сутыкненняў у Кіеве расце колькасць забітых і параненых. Кафедральны каталіцкі касцёл святога Аляксандра, які знаходзіцца ў цэнтры ўкраінскай сталіцы, пусціў параненых і медыкаў Еўрамайдана ў храм, дзе наладзілі паўнавартасную аперацыйную. Святары і вернікі дапамагаюць даглядаць за пацярпелымі і ратаваць іх жыцці. Многія пратэстоўцы атрымалі агнястрэльныя раненні ад снайпераў. Таксама паведамляецца, што «Беркут» заблакаваў падыходы да Аляксандраўскай касцёлу і спрабуе прарвацца ў храм.
20 лютага стала вядома аб тым, што на Еўрамайдане ў Кіеве забіты выкладчык Украінскага каталіцкага універсітэта Багдан Сальчанік.
Напярэдадні на Майдан прыбыла фігурка Божай Маці Фацімскай. Усю ноч працягвалася малітва і заклікі да байцоў «Беркута» спыніць атакі. Святары трымалі іконы, пастаянна маліліся і заклікалі да сумлення сілавікоў.
У гэты час польскае аддзяленне Caritas збірае сродкі на куплю лекаў і прадуктаў для маючых патрэбу ва Украіне.
Нагадаем, Папа Рымскі Францыск заклікаў спыніць гвалт ва Украіне і маліўся за ахвяраў сутыкненняў.
Media
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?