Logo
Print this page

Унікальная выстава іканапісу мінераламі праходзіць у Гомелі да Вялікадня - ФОТА

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены царкоўныя рэчы, фігуры хрысціянскіх святых, прадметы іканапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

11 красавіка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрываецца выстава «Светлае Хрыстова Уваскрасенне», прымеркаваная да Вялікадня. Упершыню ў Гомелі выставяць працы мінскай мастачкі Алены Гордан, якая працуе ў арыгінальнай тэхніцы мінеральнага россыпу.

У працэсе эксперыментаў са здробненымі самацветамі ў мастачкі нарадзілася аўтарская тэхніка - «мінеральны россып». Яе арыгінальнасць заключаецца ў тым, што выява ствараецца шляхам замацавання здробненых самацветаў на тонкай пласціне белага мармуру. Найтанчэйшая прапрацоўка дэталяў дробным пэндзлем, вымочванне карціны ў спецыяльным растворы, асабліва трывалы клей, стаматалагічныя прыборы - усё гэта прылады, якія выкарыстоўвае майстар.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены царкоўныя рэчы, фігуры хрысціянскіх святых, прадметы іканапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ювелірныя і тэкстыльныя вырабы з калекцыі Гомельскай епархіі.

Фота сайта live-icon.com

Last modified onПятніца, 11 Красавік 2014 13:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.