BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціяне святкуюць Вялікдзень: Хрыстос уваскрос, каб перавесці нас ад смерці да жыцця - ФОТА, ВІДЭА усяночнай

«Любоў, надзея і ўсе дары Духа святога - гэта плён слухання. Таму што Слова Бога мае вялікую сілу - змяніць нашыя сэрцы».

У ноч на 20 красавіка сотні гомельскіх каталікоў сабраліся разам, каб сустрэць Уваскрасенне Хрыстова. Многія прыйшлі ў гэтую ноч з дзецьмі, бо перадаць сваю веру дзецям - гэта абавязак кожнага хрысціяніна. І многія абрады адмыслова праводзіліся менавіта для маленькіх вернікаў.

Пачалася усяночная з Літургіі святла: каб дзецям было прасцей зразумець сэнс Уваскрэсення Хрыстова, які перавёў людзей ад смерці да жыцця, ад цемры да святла.

Вернікі пачулі дзевяць чытанняў: пра стварэнне свету, пра айца веры - Абрагама, пра зыход габрэяў з егіпецкага рабства, а таксама Слова Божае, дадзенае праз прарокаў і апосталаў, Евангелле пра Уваскрасенне Езуса. Перад кожным чытаннем дарослыя звярталіся да дзяцей, тлумачачы, пра што цяпер будзе казаць Бог, запрашалі слухаць Ягонае Слова.

Каб дапамагчы дзецям не спаць, іх сабралі перад алтаром выканаць песню пра тое, чаму ў гэтую ноч яны чуваюць.

- Галоўная Божая запаведзь: шэма, Ізраэль - слухай, Ізраіль! Гэта самае цяжкае - слухаць Бога. Гэта значыць, не толькі слухаць чытанні з Бібліі, але і глядзець, як Бог аб'яўляецца ў тваёй гісторыі: факты, падзеі. Народ Божы - той, які слухае Бога. А ад слухання нараджаецца вера. А ад веры - Жыццё Вечнае. І любоў, і надзея, і ўсе дары Духа святога. І самае галоўнае - любіць усім сэрцам Богам і блізкага. І гэта - плён слухання, паслухмянасці. Таму што Слова Бога мае вялікую сілу - змяніць нашыя сэрцы, - звярнуўся да вернікаў пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.

Завяршылася начное чуванне Крыжовым ходам пад бой званоў. Святочная Святая Імша працягваецца ў нядзелю.

Media

Last modified onНядзеля, 20 Красавік 2014 11:55
Каментары   
+2 #6 Женька 2014-04-21 23:34
Говорят,что кур доят и коровы яйца несут:-) Надо молиться за них и всё.Главное не количество,а качество. :-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-1 #5 Павел 2014-04-21 11:23
Цытую Мария:
Цытую инфо:
Меньше 5% населения Беларуси приняли участие

и что?


То, что кто-то там из известных нам политиков постоянно говорит о святой Руси и святом народе.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #4 Мария 2014-04-21 11:20
Цытую инфо:
Меньше 5% населения Беларуси приняли участие

и что?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-3 #3 инфо 2014-04-21 10:19
Меньше 5% населения Беларуси приняли участие в Пасхальных Богослужениях в православных и католических храмах - 477 тыс. человек по официальной информации. Т.е. верующих в стране меньше 5 процентов!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 госць 2014-04-21 09:54
Фота - Велікоднае яйка ў небе. Рэдкая атмасферная з’ява над Параф’янавам



На Пасху жыхары мястэчка Параф’янава (Докшыцкі раён) пабачылі цікавую з’яву на небе. Вакол сонца, якое заходзіла, утварыўся німб святла, які формай нагадваў курынае яйка.

Німб атачалі два эліптычныя колы – больш выразнае ружовае і ледзь бачнае аранжавае.

Яйка на небе можна было бачыць на працягу пятнаццаці хвілінаў – з 19:50 да 20:05.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #1 admin 2014-04-20 18:45
Віншаванні каталіцкіх біскупаў Беларусі з Вялікаднем:

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць