BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомель даставілі рэліквіі благаслаўлёных сясцёр-назарэтанак з Навагрудку

Гэты дар і кнігі для інтэнцый пакінулі ў капліцы

17 лістапада ў гомельскай парафіі Унебаўзяцца Найсвяцейша Божай Маці адбылася значная падзея. У капліцу завіталі тры сястры-назарэтанкі. Яны пакінулі мясцовым вернікам каштоўны дар: рэліквіі благаслаўлёных сясцёр-назарэтанак з Навагрудку. А таксама - распавялі пра лёс благаслаўлёных сясцёр, іх прыклад любові да бліжняга, любові Хрыстовай. Таксама ў парафіі застанецца кніга, у якой можна будзе пакінуць свае ўласныя інтэнцыі праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр-назарэтанак з Навагрудку. З рэліквіямі адбылася працэсія вакол капліцы. Парафіяне дзякуюць Пану Богу за такую ласку.

Дарэчы, у пакуль адзіным дзеючым у Гомелі касцёле (на вул. Савецкай) у алтары ўжо шмат гадоў знаходзяцца рэліквіі сясцёр-назарэтанак, а таксама - заступніка дыяцэзіі, святога Андрэя Баболі.

Нагадаем, у 1943 году адзінаццаць каталіцкіх сясцёр-назарэтанак былі расстраляныя фашыстамі пад Наваградкам замест арыштаваных мірных жыхароў. 18 ліпеня 1943 года было арыштавана 120 жыхароў Навагрудка. Хутка ў спісе Гестапа, апынуўся і адзіны ў раёне пакінуты ў жывых святар Зянкевіч. Тады настаяцельніца супольнасці сястра Марыя Стэла сказала перад кс. Зянкевічам (капеланам сясцёр) гэтыя знамянальныя словы: "Божа мой, калі патрэбна ахвяра, няхай хутчэй нас расстраляюць, чым тых, якія маюць сем'і. Мы нават молімся пра гэта." А праз некалькі дзён паўтарыла ахвяру сясцёр, таму што "...святар патрэбны больш..." Увечары 31 ліпеня 1943 года сёстры былі пакліканыя ў пастарунак, ноч правялі ў склепе, а на наступны дзень, 1 жніўня, сёстры былі  расстраляныя ў лесе недалёка ад Навагрудка.

Last modified onПятніца, 22 Лістапад 2019 14:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць