RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Да 71-й гадавіны расстрэлу 11 сясцёр назарэтанак у Навагрудку

Біскуп Лазінскі, Пінскі ардынарый і ініцыятар іх прыезду ў горад, сказаў: “Навагрудак не пакідаць, трымацца на сваёй варце!”. Гэта Божая Воля і мая”.

Цуд для далікатных

Напэўна многія чулі пра 11 благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка. Аднак у асноўным нашы веды скончваюцца на гэтым. Паспрабуем сёння прыглядзецца гісторыі адзінаццаці жанчын, якія былі расстраляны 71 год таму ў Батароўскім лесе.

Незвычайная гісторыя з’яўлення назарэтанак у Навагрудку

У верасні 1929 г. першыя прадстаўніцы Кангрэгацыі сясцёр св. Сям’і з Назарэту прыбылі ў Навагрудак. Неўзабаве ордэн сустрэўся тут з цяжкасцямі: манахіні проста не спадабаліся мясцоваму насельніцтву. Біскуп Лазінскі, Пінскі ардынарый і ініцыятар іх прыезду ў горад, сказаў: “Навагрудак не пакідаць, трымацца на сваёй варце!”. Гэта Божая Воля і мая”. Генеральная ігумення Ордэну тады напісала ў Навагрудак: “Рашуча і цвёрда заставацца на сваім месцы – саступаць нельга, бо размова ідзе пра пра кляштар Хрыста Караля. Ён павінен перамагчы. А нам неабходна змагацца за Яго Валадарства і адважна прайсці праз усе выпрабаванні, бо вялікія справы там адбудуцца”. Ніхто тады не разумеў прарочасці гэтых словаў.

У верасні 1930 г. сёстры адчынілі пачатковую школу, праз некалькі месяцаў – сярэднюю. Праз тры гады заняткі пачаліся ў новым будынку – сённяшнім кляштары. Таксама быў адрамантаваны касцёл, т.зв. Белая Фара. У Навагрудку назарэтанкі займаліся адукацыяй дзяцей і моладзі, так жа, як на дзесятках пляцовак раскіданых па свеце.

Савецкая і нямецкая акупацыі

Пасля 17 верасня 1939 г. савецкія ўлады забаранілі назарэтанкам ужыванне хабітаў і супольнае жыццё ў кляштары. Сёстры сустракаліся толькі падчас св. Імшы і набажэнстваў. З прыходам на гэтыя тэрыторыі гітлераўскіх войскаў рэжым адносна назарэтанак быў паслаблены: хабіты і супольнае жыццё ў кляштары былі ізноў дазволены.

Гісторыя расстрэлу

Вясной 1942 г., у выніку дзенняў партызанаў, немцы страцілі кантроль над лясамі і некаторымі вёскамі ў наваколлі Івянца. Калі прыглядзецца карце, то бачна, што Навагрудак і Івянец раздзяляе Налібоцкая пушча. Усе галоўныя дарогі як бы абкружаюць гэты лясны масіў у якім актыўна дзейнічалі партызаны. У такім выпадку узмацненне тэррору ў навакольных мясцовасцях, у т.л. Навагрудку, з’яўляецца лагічным адказам немцаў.

Вечарам 31 ліпеня 1943 г. чалавек у цывільным выклікае назарэтанак у гестапа. 1 жніўня, на досвітку, 11 сясцёр назарэтанак разам з хлопчыкам, які хутчэй за ўсё раскопваў яму, былі расстраляны ў Батароўскім лесе. Для скептыка гэтая гісторыя нагадае простае “патрапілі пад раздачу”, для гісторыка “расстрэл вядомых і нявінных асобаў дзеля застрашэння насельніцтва”, для савецкага чалавека “чарговае зверства фашыстоўскай гадзіны”. І толькі далікатныя могуць заўважыць у гэтым цуд.

Цуд для далікатных

Напярэдадні расстрэлу, ноччу з 17 на 18 ліпеня, у Навагрудку было арыштавана каля 120 мужчын, сумны лёс якіх не выклікаў у людзей сумневаў. С. Стэла, ігумення кляштару, сказала тады кс. Аляксандру Зянкевічу, адзінаму ацалеламу ў акрузе святару: “Мой Божа, калі трэба прынесці ў ахвяру жыццё, дык няхай лепш расстраляюць нас, чым людзей сямейных. Мы молімся нават аб гэтым”. Пазней, калі кс. Зянкевіч быў у вышуку гестапа, у яго прысутнасці паўтарыла гэтыя словы: “Божа мой, Божа, айцец капэлан нашмат больш патрэбнейшы на гэтым свеце за нас, па-гэтаму, калі ўжо патрэбна кагосьці ў ахвяру, дык давайце памолімся, каб Бог лепш узяў нас, чым гэтага святара”.

Далейшую гісторыю сясцёр мы ведаем. Кс. Зянкевіч і 120 арыштаваных асобаў перажылі вайну.

Комментарии   
+3 #1 Женька Богданова 17.07.2014 11:56
І яшчэ забыліся напісаць пра 12 сястру.Сястру Маргарыту,якой настаяцелька загадала заставацца дома,калі сёстры з вечара пайшлі у камендатуру.(Но ч яны праседзелі у падвале і маліліся)Расстр алялі іх на світанні.Сястра Маргарыта жыла ў Белай Фары,у закрыстыі, збірала вернікаў на малітвы.Вернікі клікалі сястру Вартаўніком Табэрнакулюм.Шт о з ёй толькі не рабілі савецкія улады,каб выжыць яе з Фары:грукацелі па начах у акенца,падпальв алі дзверы,пужалі як толькі маглі.,і ўсё надарэмна.Яна трывала пры Пану.Менавіта яна,з айцом Аляксандрам,і яшчэ з кімсьці знайшла у лесе магілу сясцёр.Гераічна я была сястра.У 70 гады яна памерла ад рака.
Цитировать | Сообщить модератору
Добавить комментарий

Защитный код
Обновить