Словам, песнямі і танцамі на вуліцы ў Гомелі каталікі прапаведуюць Евангелле - ФОТА, ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Кожную нядзелю ў гомельцаў ёсць магчымасць пачуць Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста.
Кожную нядзелю Велікоднага часу Нэакатэхуменальныя суполкі гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ладзяць евангелізацыю на вуліцы. Ва ўсім свеце ў гэты час каталікі Нэакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра любоў і перамогу Хрыста. Паводле беларускіх законаў без дазволу ўладаў праводзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на пляцоўцы перад храмам. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы чаму ўсё роўна нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.
Пад гітары і барабаны каталікі спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста, танчаць і гавораць пропаведзь, зыходзячы са свайго досведу, сведчаць пра асабістую сустрэчу з Хрыстом у сваім жыцці.
Такія сустрэчы ля касцёла ладзяцца кожную нядзелю ў 13.30. Каталікі запрашаюць прыходзіць кожнага, каб пачуць Добрую вестку.
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі