BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На месцы былой «падпольнай» капліцы ў Гомелі плануюць пабудаваць каталіцкі Культурна-сацыяльны цэнтр

Доўгія гады стары драўляны дом па вуліцы Песіна прыцягваў увагу мінакоў: чаму будынак у такім добрым месцы пустуе і руйнуецца?

Стары драўляны домік па вуліцы Песіна, які бачны са Студэнцкага сквера, здабудзе сваё другое жыццё. Калісьці менавіта з гэтага месца пачыналася дзейнасць сучаснай рыма-каталіцкай парафіі.

У пасляваенныя гады тут жылі сёстры Дамарацкія, у 60-70-х гадах мінулага стагоддзя прымаўшыя ў сваім доме каталіцкага святара, які таемна прыязджаў у Гомель і праводзіў Набажэнствы. У той час парафія была ў падполлі. У гэтым доме ацалелыя пасля сталінскіх рэпрэсій і вайны каталікі маліліся і нават здзяйснялі сакрамэнты: спавядаліся, бралі шлюб.

- У доме было два выхады: калі ў першы заходзіла міліцыя, святар сыходзіў праз другія дзверы, - распавядае цяперашні пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі. - Гэта вельмі важнае месца. І цудоўным чынам гэты дом трапіў да парафіі. Сёстры Дамарацкія перадалі дом сваім блізкім, а тыя - пасля таго, як я прыехаў у Гомель - афіцыйна створанай парафіі. Частку домаўладання мы выкупілі ў горада.

Божы провід зрабіў так, што менавіта тут усяго ў сотні метраў ад падпольнай капліцы, неўзабаве пабудавалі касцёл. І становішча дома Дамарацкіх стала яшчэ больш выгадным для парафіі. Але доўгія гады стары драўляны дом прыцягваў увагу мінакоў: чаму будынак у такім добрым месцы пустуе і руйнуецца, а яго двор зарастае хмызняком?

Увесь гэты час рамонт у доме не праводзілі, таму што не маглі атрымаць ад уладаў дазвол. Але цяпер, пасля рэканструкцыі Студэнцкага сквера, з'явілася магчымасць добраўпарадкаваць участак. Нядаўна ў двары дома скаўты і парафіяне касцёла правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі: высеклі зараснікі, прыбралі смецце, неўзабаве ўлады загародзяць яе новым плотам.

- Ужо ёсць дамоўленасць аб тым, што мы зможам знесці стары дом і пабудаваць на тэрыторыі гэтага ўчастка новы будынак, цяпер рыхтуем адпаведныя дакументы, - кажа пробашч парафіі. - Плануем тут адкрыць Культурна-сацыяльны цэнтр, дзе зможа праводзіць свае мерапрыемствы парафіяльная моладзь, скаўты і ўсе, каму неабходна памяшканне для розных сустрэч.

Мяркуецца, што тут таксама змогуць спыняцца на начлег пілігрымы і госці парафіі, можна будзе зрабіць тут і хрысціянскую бібліятэку.

Дарэчы, жыхары бліжэйшых дамоў вітаюць стварэнне па суседстве каталіцкага Культурна-сацыяльнага цэнтра:

- Пасля рэканструкцыі сквера тут асабліва добра ладзіць сустрэчы для дзяцей і моладзі, мы часам назіраем, як з дзецьмі з касцёла гуляюць у скверы, хацелася б, каб вы змаглі пабудаваць тут добры цэнтр, - сказалі суседзі.

Last modified onАўторак, 13 Май 2014 09:03
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць