BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Наймалодшы змяніў найстарэйшага. Біскуп Велікаселец застаецца ў Гомелі

Спыталі ў святароў Пінскай дыяцэзіі, ці чакаюць яны якіх-небудзь зменаў.

Пасля таго, як 10 кастрычніка Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку біскупа Казіміра Велікасельца – найстарэйшага каталіцкага іерарха сучаснай Беларусі – у Пінскай дыяцэзіі застаўся адзін Генеральны вікарый. Гэта біскуп Андрэй Зноска, нядаўна прызначаны на гэтую пасаду – самы малады біскуп у краіне.

Стала вядома, што біскуп Велікаселец, якому ідзе ўжо 80-ы год, пакуль застаецца жыць у Гомелі – тут ён мае пакой у парафіяльным доме пры касцёле. Ён працягне займацца будаўніцтвам новага храма ў гэтым горадзе.

У цэлым, за сваё жыццё іерарх адкрыў дзесяць парафій і пабудаваў тры храмы – касцёл у Гомелі ўжо чацвёрты. Казімір паступіў у семінарыю ў савецкія гады, не гледзячы на забарону ўладаў – рыхтаваўся да паступлення ў канспірацыі. Стаўшы святаром, абслугоўваў адразу пяць парафій – гэта значыць, што ў нядзелю яму трэба было адпраўляць пяць святых Імшаў.

Ora et labora («маліся і працуй») – менавіта такое жыццёвае крэда ў біскупа Казіміра. Чытайце падрабязней пра яго жыццё: канспірацыя, армія, будоўля, 2 тыс. км за рулём.

Нагадаем, іерарх падаваў у адстаўку яшчэ ў 2020 годзе па дасягненні 75 гадоў, але тады Пантыфік не прыняў яе, больш за тое, неўзабаве прызначыў Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Цяпер яго адстаўка завяршае важны этап у гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, канстатуе Vatican News.

Мы спыталі ў некалькіх святароў з розных частак Пінскай дыяцэзіі, што яны чакаюць ад змены Генеральнага вікарыя. Усе святары адказалі, што якіх-небудзь істотных змен не чакаюць, і выказалі надзею, што новы біскуп праявіць сябе пабожным, тым, хто цікавіцца жыццём парафій і рэальна ацэньвае сітуацыю, імкнецца дапамагчы ў вырашэнні існуючых праблем.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 21 Май 2025 13:41
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць