BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хэлоўін – небяспечная паганская забава

Паміж «хэлоўінам» і вялікімі каталіцкімі святамі, якія адзначаюцца ў гэты ж час, няма нічога агульнага. Традыцыя «хэлоўіна» ўзнікла ў дахрысціянскія часы ў асяроддзі друідаў, якія выконвалі функцыі святароў і ведзьмакоў у старажытных кельтаў.

Яны лічылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада духі памерлых вяртаюцца ў свае былыя дамы, каб наведаць жывых. У апошнія часы паганская традыцыя адзначэння «хэлоўіна» пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі пачала адраджацца. Гэтаму спрыяе таксама магутная рэкламная кампанія «індустрыі жахаў», штогадовыя прыбыткі якой у Злучаных Штатах складаюць да паловы мільярда даляраў! Хоць для большасці людзей «хэлоўін» — гэта толькі пэўная забава, аднак у рэчаіснасці ўсё значна больш небяспечна, чым здаецца.

Кожны хрысціянін павінен памятаць, што ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных адзначэнню «хэлоўіна», несумяшчальны з яго вераю. Таму на Захадзе сярод хрысціянскай моладзі як пратэст супраць насаджэння антыхрысціянскіх каштоўнасцяў праводзіцца акцыя пад назваю Holly Win — «Святая перамога». У гэтую ноч тысячы маладых хрысціянаў у розных гарадах Еўропы збіраюцца на малітоўнае чуванне, прысвечанае перамозе Хрыста над смерцю, сатаной і пеклам. Любыя спекуляцыі на тэму таго, што «хэлоўін» нібы паходзіць з каталіцкай традыцыі, няпраўда. Пераможцамі сатаны з’яўляюцца таксама і ўсе святыя, урачыстасць якіх святкуецца 1 лістапада. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

На жаль, апошнім часам у Беларусі і ў Гомелі ўпрыватнасці пачалі з’яўляцца праявы чужых звычаяў, не характэрныя для нашай культуры, якая мае хрысціянскія карані. З кожным годам у нашай краіне ўсё больш маштабна адзначаецца так званы «хэлоўін» — свята, запазычанае з Амерыкі. У ноч на 1 лістапада амерыканскія дзеці і падлеткі, апранутыя ў касцюмы і маскі розных пачвараў, д’яблаў і ведзьмаў ходзяць па дамах, збіраючы слодычы і прысмакі. Шырокавядомым сімвалам гэтага «свята» з’яўляецца гарбуз з выбранаю сярэдзінай, выразанымі пашчай і вачніцамі і са свечкай унутры. Пад уплывам хрысціянства гэтая традыцыя амаль знікла. Каб цалкам адысці ад паганскага святкаванні смерці, у ІХ ст. урачыстасць Усіх Святых была перанесена з Велікоднага перыяду на 1 лістапада. Сама назва «хэлоўін» (ангельск. halloween) паходзіць ад словазлучэння All Hallow Evening — вечар Усіх Святых.

Старажытнае кельцкае свята было прынятае сатаністамі, якія ў гэтую ноч праводзяць свае жахлівыя абрады, звязаныя з прынясеннем у ахвяру жывёлаў і людзей. Амерыканская паліцыя канстатуе, што напярэдадні «хэлоўіна» знікае значна больш хатніх жывёлаў і маленькіх дзяцей, чым у іншы час. Складанне ў ахвяру сатане маленькіх дзяцей у ноч «хэлоўіна» — гэта не байка, што і пацвярджаецца сведчаннямі былых адэптаў сатанінскіх сектаў. Асаблівую ўвагу гэтаму святу надаюць таксама і тыя, хто цікавіцца акультызмам, магіяй, спірытызмам.

Тыя, хто займаецца папулярызацыяй «хэлоўіна» і звязанай з ім атрыбутыкі, жадаюць надаць гэтаму «святу» прывабны і забаўляльны выгляд і пераканаць людзей у тым, што гэта не больш чым бяскрыўдныя забавы. Такім чынам людзі перастаюць усведамляць, што існаванне сатаны — гэта зусім не жарт, а рэальнасць. У выніку такі падыход вядзе да несур’ёзнага стаўлення да веры і рэлігіі наогул.

Last modified onАўторак, 30 Кастрычнік 2012 09:47
Каментары   
+1 #4 Елена 2012-11-17 23:10
Спасибо за статью о Хэллоуине - у нас действительно практически никто не знает ничего об этом, и это пугает...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 Павел 2012-11-17 23:09
onlion - и что же в нем христианского? Вы прочитали статью, где подробно доказывается обратное и все равно утверждаете, что он христианский?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #2 onlion 2012-11-17 23:08
samain - eto pervoe polnolunie posle pervogo snega. a hellowih - hristianskii prazdnik.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 Людка 2012-11-17 23:08
Спасибо за подробную информацию . Будем молиться о всех заблудших.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць