Перад расстрэлам гомельскі забойца чытае Біблію і сустракаецца са святаром
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Многія злачынцы, якіх прысудзілі да пакарання смерцю, пачынаюць цікавіцца рэлігіяй і сустракацца са святаром.
Фігурант самага жорсткага за апошні час злачынства, якое адбылося ў Гомелі, чакае расстрэлу ў камеры смяротнікаў. Нагадаем, 25-гадовы Аляксандр Груноў пакараны вышэйшай мерай - смяротнай карай - за жорсткае забойства студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. З-за старой крыўды малады чалавек нанёс дзяўчыне больш за сто удараў нажом, ад чаго тая памерла на месцы. Суд вынес Грунову смяротны прысуд. Раней малады чалавек ужо адбываў пакаранне за тое, што да смерці збіў свайго айчыма.
Нядаўна, па словах адваката, жорсткі забойца зацікавіўся Бібліяй. У адзіночную камеру, у якой ён чакае расстрэлу, часта прыходзіць святар, каб гутарыць са злачынцам.
- Аляксандр чытае Біблію і параўноўвае яе з Крымінальным кодэксам, кажа, што КК напісаны па біблейскім прынцыпе. Ён разважае пра грэх і адплату, прызнае, што сам здзейсніў «дрэнны ўчынак», аднак аб раскаянні канкрэтна ў сваім граху не хоча гаварыць, - кажа адвакат.
Ён таксама адзначыў, што многія злачынцы, якіх прысудзілі да пакарання смерцю, пачынаюць цікавіцца рэлігіяй і сустракацца са святаром:
- Але наўрад ці гэта можна назваць шчырым навяртаннем, бо людзі проста баяцца хуткай смерці і адплаты за тое, што яны здзейснілі. Святара ж часта запрашаюць дзеля таго, каб палепшыць адзіноту і хоць з кімсьці пагаварыць.
Расстраляць Аляксандра Грунова павінны не раней, чым у студзені 2015 года.
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу