BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Касцёлы 13 снежня адкрыюць Святыя дзверы для атрымання індульгенцыі

У Каталіцкай Царкве хутка пачнецца Юбілейны Год міласэрнасці.

Год Міласэрнасці ў Каталіцкай Царкве пачнецца з адкрыцця Святых дзвярэй. Святы Год міласэрнасці абвясціў Папа Францішак. Гэты год пачнецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г. і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Госпада нашага Ісуса Хрыста, Валадара Сусвету.

З Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці звязаны індульгенцыі. «Каб перажыць і атрымаць індульгенцыю, вернікі павінны зрабіць кароткае паломніцтва да Святый дзвярэй, адкрытых у кожнай катэдры ці святынях, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базіліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да праўдзівага навяртання. Важна, каб гэты момант быў звязаны, у першую чаргу, з сакрамэнтам паяднання і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем аб міласэрнасці. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя здзяйснення вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Каталіцкай Царквы і ўсяго свету», - напісаў пантыфік.

Святыя дзверы ў ватыканскай базіліцы будуць адкрыты з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 года, і прайшоўшы праз іх, можна будзе атрымаць агульную індульгенцыю, то бок адпушчэнне часовай кары за грахі, якія былі адпушчаныя ў сакрамэнце споведзі.

Што тычыцца Святых дзвярэй, якія адкрываюцца падчас Юбілейнага года, то праходжанне праз іх зусім не прывядзе да адпушчэння грахоў, у якіх варта каяцца на Споведзі. На жаль, некампетэнтныя і няўважлівыя СМІ, паведамляючы аб маючым адбыцца юбілеі Міласэрнасці, часта выкарыстоўваюць тэрмін «прабачэнне грахоў», не разумеючы, пра што гаворка, і ўводзяць у зман людзей, не вельмі знаёмых з навучаннем Касцёла. Некаторыя думаюць, што дастаткова прайсці праз Святыя дзверы, каб атрымаць адпушчэнне грахоў. Але дзеля адпушчэння грахоў неабходна прыступіць да споведзі, а праходжанне праз Святыя дзверы даруе індульгенцыю, то бок прабачэнне часовай кары за ўжо спавяданыя грахі (гэтая кара заключаецца ў ачышчэнні душы як на працягу зямнога жыцця, так і пасля смерці - у Чыстцы).

13 снежня - падчас адкрыцця Святых дзвярэй у Латэранскай базыліцы - ва ўсім свеце таксама будуць адкрыты Святыя дзверы. У Беларусі атрымаць індульгенцыю можна будзе, прайшоўшы праз Святыя дзверы ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у касцёлах Магілёва, Віцебска, Гродна, Гомеля, Ліды, Брэста, Пінска, Баранавічаў, санктуарыях у Будславе і Браславе.

Што тычыцца Пінскай дыяцэзіі, то тут Святыя дзверы адкрыюць у катэдральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах і ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. «Брамы міласэрнасці» будуць упрыгожаны зялёнымі галінамі або іншым спосабам, якія характарызуюць мясцовую культуру.

У рамках Года міласэрнасці ў Каталіцкай царкве ў Беларусі і, у прыватнасці, Пінскай дыяцэзіі, у якую ўваходзяць Брэсцкая і Гомельская вобласці, запланаваны шматлікія мерапрыемствы, пра якія мы распавядзем пазней.

Last modified onПятніца, 20 Лістапад 2015 21:35
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць