BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Галівудская акторка стала манахіняй і напісала кнігу

Яна была заручана, збіралася замуж, і па кантракце з кінастудыяй зарабляла 5000 даляраў у тыдзень, але пакінула ўсё.

Маці Далорэс Харт (Dolores Hart), жанчына, якая пакінула сваю кінакар'еру і стала манахіняй ордэна святога Бенедыкта, выпусціла аўтабіяграфічную кнігу, а ў лютым 2012 года прыняла ўдзел у 84-й цырымоніі ўручэння прэмій амерыканскай Кінаакадэміі Оскар. Прыехаўшы ў Лос-Анджэлес, каб падтрымаць фільм «Бог - гэта вялікі Элвіс», зняты Рэбекай Камісай і Джуліяй Андэрсан. Гэтая стужка стала намінантам на прэмію ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны дакументальны фільм».

І ў кнізе, і ў фільме распавядаецца гісторыя маці Далорэс, яе жыццё ў кляштары, у які яна ўступіла ў 1962 годзе, пакідаючы бліскучую кар'еру галівудскай актрысы. «Я скарысталася параўнаннем з падзеннем з 20-павярховага будынка, калі казала пра тое, што я адчувала ў першую ноч пасля таго, як пераступіла парог кляштара», - сказала маці Далорэс Харт карэспандэнтам.

Напісаць кнігу ўгаварыў яе даўні сябар Рычард Дэнют, які лічыў, што для кагосьці будзе вельмі важна прачытаць яе ўспаміны. У іх спачатку былі цяжкасці з выдаўцамі, якія хацелі, каб яна пачала кнігу са сваёй ролі ў фільме 1957 «Любіць цябе», дзе яна цалуе Элвіса Прэслі, і гэта быў яго першы экранны пацалунак. Але з-за гэтага ёй бы прыйшлося выкінуць аповяд пра тое, як яшчэ ў дзяцінстве яна прыняла каталіцызм. У рэшце рэшт, яны знайшлі каталіцкага выдаўца, які абяцаў нічога не змяняць у яе гісторыі.

Калі ў 1963 годзе 24-гадовая Далорэс вырашыла сысці ў манастыр, яна шакавала сваіх сяброў, сваякоў і ўвесь Галівуд. У той час яна была заручана і збіралася замуж, і па кантракце з кінастудыяй «Metro Goldwyn Mayer» яна зарабляла 5000 даляраў у тыдзень. Але яе сэрца імкнулася ў манастыр ордэна святога Бенедыкта у штаце Канэктыкут, які заснавалі французскія манахіні ў 1947 годзе, і ў якім яна аднойчы адасабляцца ў перыяд сваёй працы на Брадвеі ў спектаклі «Задавальненне ад яго кампаніі».

«У мяне было жаданне сысці ў манастыр, каб знайсці Бога», - кажа маці Далорэс. Пасля заручын яе жаніх адчуў, што яе сэрца належыць не яму, і папрасіў яе разабрацца з гэтым да вяселля. Харт сабрала валізкі і пакінула Галівуд. У Канэктыкуце яна сустрэла ігуменню манастыра і абмеркавала магчымасць яе ўступлення ў манаскі ордэн і прысвячэння сябе рэлігійнаму жыццю. У гэты ж час іншая галівудская акторка Джун Хэйвер стала гераіняй загалоўкаў газет, калі стала членам каталіцкага ордэна «Сёстры міласэрнасці» у штаце Канзас. Каб пазбегнуць публічнасці, Харт параілі да паступлення ў манастыр трымаць сваё рашэнне ў таямніцы.

«Гэта быў цяжкі час. Я не магла нікому нічога сказаць і адмаўлялася ад кантрактаў і прапаноў», - узгадвае маці Далорэс.

«Многія не разумеюць розніцу паміж пакліканнем і ўласным жаданнем. Гэта не заўсёды супадае. У рэчаіснасці я ніколі не адмяняла маю кар'еру актрысы, - казала яна ў ліпені 2008 у інтэрв'ю газеце «L'Osservatore Romano». - Акторка яшчэ дзесьці жыве ўва мне. Многія акцёры часта прыходзілі ў абацтва, каб знайсці адказы на іх пытанні, ўнутраны беспарадак і душэўныя раны. Я шчаслівая, што маё прызначэнне ў манастыры адкрывае перад імі новы асабісты шлях, можа быць для іх асаблівым доступам да месца, дзе можна кінуць якар, а таксама магчымасцю глыбокага і сапраўднага прымірэння з Богам. Мае сябры нясуць у абацтва пастаянны паток турботы, якая перапаўняе іх сэрцы. Я засталася блізкая да акцёрскай супольнасці, дзякуючы яе прысутнасці і маёй ёй адданасці».

Сёння, праз 50 гадоў, маці Далорэс Харт з'яўляецца настаяцельніцай бенедыктынскага манастыра Віфлеемскай Царыцы Славы ў Канэктыкуце. Азіраючыся назад, яна разумее, што змагла выкарыстоўваць Божы дар слухаць, які калісьці дапамог ёй стаць паспяховай актрысай.

«Добры акцёр павінен прыслухоўвацца да персанажа, якога ён павінен сыграць. Калі я паступіла ў манастыр, мяне ўразілі словы святога Бенедыкта: «Слухай, мая дачка, мой сын, голас твайго Спадара вухам твайго сэрца». Рэлігійнае жыццё не прадугледжвае, што твае дары застаюцца за дзвярыма манастыра. Яны ўваходзяць разам з табой, каб знайсці Бога. Сваімі дарамі мы можам служыць адзін аднаму».

Кніга Далорэс Харт «The Ear of the Heart: An Actress 'Journey from Hollywood to Holy Vows» (Вуха сэрца: Шлях актрысы ад Галівуду да святога абяцання) выйшла 7 тращня ў выдавецтве «Ignatius Press».

Падрыхтавана па матэрыялах ТБН і Радыё Ватыкана групай «Тыповы каталік» сеткі «Вконтакте».

Last modified onЧацвер, 13 Лістапад 2014 22:34
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць