Чаму не трэба баяцца пятніцы 13-га?
- Written by katolik.life
- Published in Размовы са святаром
- Comments (2)
Многія наадварот лічаць гэтае чысло шчаслівым, але Царква кажа, што лічбы не павінны вызначаць учынкі чалавека.
У 2018 годзе 13-е чысло выпадае на дзве пятніцы - у красавіку і ліпені. Забабонныя людзі асцерагаюцца бяды ў гэты дзень, але Царква ў каторы раз заклікае не верыць у забабоны. Нават калі ўзяць за прыклад ўсе апошнія пятніцы 13-га, архівы навін за гэтую дату не выдаюць ніякіх надзвычайных здарэнняў. Так, 13 лістапада 2015 г. - у пятніцу - у Парыжы адбылася серыя тэрактаў. Але гэта была зусім не выпадковасць, а добра спланаваная людзьмі акцыя зла.
Хоць аматары забабонаў прыводзяць у прыклад НЗ з лікам 13: у трынаццаты па ліку слуп урэзаўся «Мэрсэдэс» прынцэсы Дыяны, «Апалон-13» стартаваў ў 1970 годзе ў 13 гадзін 13 хвілін, але палёт аказаўся няўдалым з-за выбуху кіслароднага балона. Карта XIII у калодзе Таро пазначае Смерць.
Але шмат і адваротных прыкладаў. У культурах Італіі і Кітая чысло 13 традыцыйна лічыцца шчаслівым. Шахматыст Гары Каспараў заўсёды лічыў 13 сваім шчаслівым чыслом. Нямецкі футбаліст Міхаэль Баллак амаль усю кар'еру гуляе пад 13 нумарам. Іспанскія і партугальскія маракі пятніцу 13-га лічаць спрыяльным днём для адплыцця.
Царква кажа, што ніякія спалучэнні лічбаў не могуць вызначаць лёс чалавека і ўплываць на яго ўчынкі. Ўсе дні для хрысціяніна павінны быць аднолькавымі: нягледзячы ні на што следаваць Божым запаведзям, шукаць Яго волю, баяцца граху, выконваць свае абавязкі. А верачы ў «фатальны дзень» чалавек робіць грэх, таму што здраджвае любові Бога, давярае не Яму, а мёртвым лічбам.
Забабоны наконт пятніцы трынаццатага абсурдныя не толькі з хрысціянскага, але і культурнага пункту гледжання. Ні ў адной старажытнай культуры гэта павер'е не прасочваецца, і ўзнікла яно параўнальна нядаўна. Самая распаўсюджаная версія - забабоны з'явіліся пасля пакарання смерцю кіраўнікоў Ордэна тампліераў ў XIV стагоддзі ў Францыі ў пятніцу 13-га. Тады гэты дзень, нібыта, праклялі.
Існуе і псеўдабагаслоўская трактоўка: трынаццаць - гэта 12 апосталаў і Юда. Гэта значыць, лічба 13 быццам сімвалізуе здраду Юды і смерць Ісуса Хрыста. Але Госпада ўкрыжавалі менавіта ў пятніцу, таму гэты дзень для хрысціянаў павінен быць перш за ўсё днём посту і разважанняў над Яго крыжовай смерцю і сваімі грахамі, асаблівым днём пакаяння.
Related items
-
Малітву аб неразмяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі ініцыявалі вернікі
-
У Дабравешчанне і 105-годдзе БНР вернікі моляцца за Беларусь
-
Украіне – мір, грэшнікам – навяртанне. Біскуп заклікаў да Акту пасвячэння Найсвяцейшай Багародзіцы
-
Місія на планеце Зямля. Беларуская манахіня напісала міні-п'есу да Вялікадня
-
Штучны інтэлект склаў пропаведзь, распавёў пра Вялікі пост і Чырвоны касцёл
Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу