Акрэсціна і суд на Дзень народзінаў: яшчэ двое католікаў - за кратамі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Аксану Ючкавіч і Артура Белаблоцкага, верагодна, затрымалі ў Курапатах
1 лістапада, калі католікі адзначалі ўрачыстасць Усіх Святых, некаторыя з вернікаў разам з грамадскасцю наведвалі Курапаты. Гэта святое месца пад Мінскам, дзе былі забітыя і пахаваныя тысячы мірных грамадзянаў падчас сталінскіх рэпрэсій. Акцыя была жорстка разагнаная сілавікамі, сярод затрыманых - вядомая хрысціянская блогер Аксана Ючкавіч і вернік Артур Белаблоцкі.
Аксану бачылі ў калоне, якая здолела трапіць у Курапаты, нягледзячы на супраціў сілавікоў. Падрабязнасці яе затрымання пакуль невядомыя. Ёсць звесткі, што ноч верніца правяла ў ізалятары на Акрэсціна, цяпер яе будуць судзіць і могуць пакінуць у ізалятары на шмат сутак за «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
2 лістапада ў Аксаны Дзень народзінаў - яна сустракае свята ў зняволенні. Такое жыццё хрысціяніна ў гэтым свеце - радасць ідзе поруч з цярпеннем.
Абставіны затрымання Артура таксама пакуль невядомыя. Нагадаем, тыдзень таму за краты трапіў іншы вядомы каталіцкі блогер Арцём Ткачук. Бацьку дваіх маленькіх дзяцей прысудзілі 12 сутак арышту. Таксама ў ізалятары адбываюць «суткі» музыкі Андрэй Лугін і Алена Палачанская з хрысціянскага дуэту Laudans.
Фота: Святаслаў Зоркі / kp.by
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю