У Мексіцы трох святароў забілі наркагандляры
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святары рашуча асуджалі дзейнасць злачынных груповак.
У Мексіцы быў забіты кс. Хасэ Альфрэда Лопэс Гульен – 53-гадовы святар, выкрадзены невядомымі некалькі дзён таму. Яго цела было знойдзена недалёка ад горада Пуруандзіра, у штаце Мічаакан, дзе ён быў пробашчам касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Мясцовыя касцёльныя ўлады пацвердзілі смерць святара і асудзілі злачынства.
Гаворка ідзе пра трэцяе забойства прадстаўнікоў духавенства за апошнія некалькі дзён. 18 верасня на ўсходзе Мексікі адбылося выкраданне і забойства двух іншых каталіцкіх святароў: кс. Алеха Набора Хіменэса Хуарэса і кс. Хасэ Альфрэда Суарэса-Дэла-Круса. Іх целы з слядамі катаванняў былі знойдзены недалёка ад гораду Поса-Рыка-дэ-Ідальга ў штаце Веракрус, у якім яны здзейснялі душпастырскае служэнне.
Паводле мексіканскай паліцыі, адказнымі за злачынствы хутчэй за ўсё з’яўляўцца крымінальныя групоўскі гандляроў наркотыкамі, дзейнасць якіх рашуча асуджалі загінулыя святары.
Мексіка з’яўляецца адной з самых небяспечных для каталіцкага духавенства краінай у свеце. З 2012 г. тут былі забіты 15 святароў і два свецкія душпастырскія работнікі. Пра лёс яшчэ двух святароў, якія зніклі некалькі гадоў таму, да гэтага часу няма ніякай інфармацыі.
Перад малітвай “Анёл Панскі” у Ватыкане 26 верасня 2016 г. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве аб спыненні насілля ў гэтай лацінаамерыканскай краіне.
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?