«Ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў». Што вядома пра сітуацыю святара, якога судзяць у Шуміліна
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У выпадку падазрэння святара ў злачынствах Каталіцкая царква праводзіць уласнае даследванне, якое можа пацвердзіць ці абвергнуць абвінавачванне дзяржаўных органаў.
У працэсе над айцом Анджэем Юхневічам, якога цяпер судзяць у Шуміліна, аб'яўлены перапынак на месяц. Наступнае паседжанне прызначана на 28 студзеня, вынікае з раскладу суда. Прычына такога доўгага перапынку невядомая – працэс адбываецца ў закрытым рэжыме. Але звычайна настолькі працяглыя перапынкі робяць для правядзення разнастайных экспертыз і выкліку ў суд экспертаў.
Нагадаем, упершыню каталіцкага святара ў Беларусі (які першапачаткова цярпеў пераслед па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах) абвінавацілі ў злачынствах, якія тычацца сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.
У такіх выпадках Каталіцкая царква звычайна праводзіць уласнае даследванне на прадмет магчымага парушэння святаром нормаў Кодэкса кананічнага права – галоўнага касцёльнага «закона». Як стала вядома вернікам з кампетэнтных крыніц, кананічнае даследванне не праводзілася, паколькі гэта немагчыма з-за таго, што святар знаходзіцца пад арыштам.
У той жа час вернікам дакладна вядома, што кіраўніцтва дыяцэзіі «ніколі ні ад каго не атрымлівала скаргаў» на айца Анджэя Юхневіча.
Такім чынам, аб сутнасці абвінавачвання і наяўнасці якіх-небудзь доказаў віны святара грамадскасць не даведаецца, бо суд праходзіць у закрытым рэжыме. Адзначым, што вернікі не ведаюць тых, хто б праходзіў пацярпелым па справе святара.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды