У каталіцкую семінарыю ў Пінску паступіў толькі адзін юнак
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (2)
Касцёл заклікае вернікаў да гарачай малітвы аб новых пакліканнях.
У каталіцкай Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў уступны іспыт. У гэтым годзе ў семінарыю паступіў толькі адзін юнак - 17-гадовы жыхар Баранавічаў Уладзіслаў Козел. Нагадаем, у другую каталіцкую семінарыю Беларусі - гродзенскую - паступілі шэсць чалавек. Каталіцкая Царква заклікае вернікаў да гарачай малітвы аб новых пакліканнях у Беларусі і аб адвазе для тых, хто пачуў голас Хрыста, каб адказаць на гэты заклік.
Нядаўна ў Пінскай семінарыі пачаў служэнне новы рэктар - айцец Андрэй Рылка. У яго планах зрабіць семінарыю больш адкрытай: праводзіць тут больш сустрэч і духоўных практыкаванняў для маладых людзей, каб яны маглі лепш пазнаёміцца з жыццём у семінарыі. Па словах новага рэктара, вельмі шмат юнакоў задумваюцца аб тым, каб прыйсці ў семінарыю, але адначасова яны адчуваюць шмат непакояў і страхаў, перадае Ватыканскае радыё.
Каталіцкая Царква ў Беларусі мае праблемы з колькасцю святароў. З-за іх недахопу даводзіцца запрашаць святароў з-за мяжы. У выніку каля траціны каталіцкіх святароў у Беларусі - замежнікі, з гэтай нагоды ўлады Беларусі не раз выказвалі прэтэнзіі да Каталіцкай Царквы.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу