RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа - больным: вы активные участники евангелизации и спасения

Святы Айцец сустрэўся 17 мая ў Ватыкане з пяцітысячнай дэлегацыяй “Асацыяцыі ціхіх работнікаў крыжа”, у якую ўваходзяць святары і свецкія вернікі.

Яны нясуць дапамогу і служэнне ў цэнтрах для пакутуючых. На сустрэчы прысутнічалі таксама 350 хворых у інвалідных калясках. Пантыфік адзначыў прыклад кс. Луіджы Наварэзэ, заснавальніка супольнасці, які нядаўна быў абвешчаны благаслаўлёным. Звяртаючыся да сабраных, ён звярнуў увагу, што “прычын для болю вельмі шмат”. Сам Езус цярпеў у гэтым свеце смутак і прыніжэнні. “Ён спазнаў кожную праяву смутку, маральнага і фізічнага. Ён адчуў голад і стомленасць, горыч неразумення, Ён быў адданы на смерць і пакінуты, бічаваны і ўкрыжаваны”, - нагадаў Францішак. Езус не імкнуўся “абвясціць шчасцем” кожную цяжкасць, адзначыў Папа. “Цярпенне не з’яўляецца каштоўнасцю само па сабе, але рэальнасцю, у якой Езус вучыць нас жыць з правільным стаўленнем”, - дадаў ён, - бо боль і пакуты можна перажываць па рознаму. “Няправільнае стаўленне – гэта перажываць боль пасіўным чынам, інэртна і абыякава падпарадкоўваючыся. Таксама рэакцыя супраціву і адмовы не з’яўляецца правільнай. Езус вучыць нас жыць з болем, прымаючы рэальнасць жыцця з упэўненасцю і надзеяй, прыносячы любоў да Бога і бліжняга ў пакуты – а любоў ператварае ўсё”, - сказаў Святы Айцец.

“Вашыя пакуты, як раны Езуса, з аднаго боку, з’яўляюцца згаршэннем на шляху веры, але з іншага, праверкай веры, знакам таго, што Бог ёсць Любоў, што Ён верны, міласэрны, Ён суцяшае”, - дадаў Папа. Ён назваў хворых “актыўнымі ўдзельнікамі евангелізацыі і збаўлення” і заклікаў “быць блізка да пакут сваіх парафій, у якасці сведкаў уваскрасення”, маліцца і ахвяраваць свае цярпенні за святараоў і біскупаў.

Ватыканскае радыё

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить