RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа пообедал с азиатской католической молодежью

У абедзе са Святым Айцом , які прайшоў 15 жніўня 2014 г. у духоўнай семінарыі ў Тэджоне, прынялі ўдзел 18 юнакоў і дзяўчат з розных краін азіяцкага кантынента, расказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У сустрэчы, акрамя моладзі ўдзельнічалі Біскуп Тэджонскі Лазарус Ю Хонг-сік і святар, які прысутнічаў у якасці перакладчыка. Паводле кс. Ламбардзі, атмасфера падчас сустрэчы была радаснай. Удзельнікі абеду з Пантыфікам жартавалі і распавядалі пра жыццё сваіх мясцовых Касцёлаў. Большасць маладых людзей запрасіла папу Францішка наведаць свае краіны. На заканчэнне абеду яны спявалі гімн Дзён моладзі, абменьваліся маленькімі падарункамі, рабілі “сэлфі” са Святым Айцом і бралі ў Папы аўтографы, расказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Пасля абеду, Папа, разам са сваімі маладымі гасцямі, на верталёце накіраваўся ў санктуарый Сальмоэ, каб сустрэцца ў удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі.

15 жніўня 2014 г. папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі VI Дзён азіяцкай моладзі – форума на якім сабраліся каля 5 тыс. чалавек з розных краін азіяцкага кантынента. Прайшло мерапрыемства ў Тэджоне, на тэрыторыі санктуарыя Сальмоэ – месцы памяці пра карэйскіх мучанікаў за веру. Францішак адзначыў, што Хрыстус кліча моладзь да па-сапраўднаму важных у жыцці рэчаў: ісці шляхамі гэтага свету і стукаць у дзверы сэрцаў іншых, заклікаючы прыняць Хрыста ў іх. Паводле Папы, Касцёл пакліканы быць унутры Божай задумы, будаваць свет у якім усе змогуць жыць у супакоі і сяброўстве, пераадольваючы бар’еры, перамагаючы падзелы, адмаўляючыся ад насілля і забабонаў. Касцёл – гэта парастак адзінства для ўсёй чалавечай сям’і. У Хрысце ўсе народы пакліканы да адзінства, якое не знішчае адметнасцяў, але прызнае іх, прыводзіць да згоды і ўзбагачае, сказаў Папа маладым прадстаўнікаў азіяцкага кантынента.

Дух гэтага свету – далёкі ад падобнай задумы, падкрэсліў Пантыфік. Варожасць і несправядлівасць часта не толькі прысутнічаюць побач з намі, але таксама ў нашых сэрцах, сказаў Папа. Ён падкрэсліў, што ідалапаклонства перад грашыма, ўладай і задавальненнямі прывабліваюць людзей, якім за гэта прыходзіцца расплочвацца вялікім коштам. Многія людзі, калі нават і добра забяспечаны матэрыяльна, пакутуюць ад духоўнай беднасці, адзіноты і маўклівай роспачы. Гэта духоўная пустыня прапаведуецца ў свеце, ударае па моладзі, крадзе ў яе надзею і часта нават жыццё, адзначыў Святы Айцец.

У гэтым свеце неабходна апавядаць аб Евангеллі надзеі, Евангеллі Езуса Хрыста, падкрэсліў Папа. Дух Езуса, можа прынесці новае жыццё ў сэрца кожнага чалавека і перамяніць любую сітуацыю, нават тую ў якой здаецца, што надзеі няма. “Гэта пасланне, якім вы пакліканы падзяліцца з вашымі аднагодкамі: у школе, свеце працы, сем’ях, універсітэтах, супольнасцях”, - адзначыў Святы Айцец.

Францішак пажадаў моладзі, каб яе думкі, словы і ўчынкі, заўсёды кіраваліся мудрасцю слова Хрыстовага і сілай Ягонай праўды. Папа заклікаў не баяцца адказваць таксама на пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.

Пасля заканчэння сустрэчы з моладзю, Святы Айцец на верталёце накіраваўся ў Сеул, дзе будзе адпачываць перад трэцім днём падарожжа па Паўднёвай Карэі.

radiovaticana.va

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить