Гомельскіх дзяцей-інвалідаў лечаць катаннем на конях [фота, відэа]
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Рэгулярныя заняткі іпатэрапіяй дазваляюць атрымаць добрыя вынікі ў фізіялагічным, інтэлектуальным і псіхалагічным развіцці.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» разам з «Гомельскім домам-інтэрнатам для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» пачалі праект па занятках іпатэрапіяй. Гэта так званае «лячэнне з дапамогай каня», адзін з відаў альтэрнатыўнай медыцыны, пры якім ўздзеянне на арганізм дзіцяці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця аказваецца непасрэдна праз лячэбную верхавую язду.
Ужо пасля адзінкавых прагулак на конях у трох дзяцей заўважылі паляпшэнне настрою, эмацыйны ўсплёск, павелічэнне жыццёвай актыўнасці, жаданне дзейнічаць, гуляць, размаўляць. А рэгулярныя заняткі іпатэрапіяй дазваляюць атрымаць добрыя вынікі ў фізіялагічным, інтэлектуальным і псіхалагічным развіцці дзяцей-інвалідаў.
Прыезд коней у Дзіцячую вёску - гэта ўжо цэлае падзея для хлопчыкаў і дзяўчынак, гэтыя госці прыносяць шчырую радасць і буру уражанняў не толькі для тых дзяцей, што ездзяць на конях, але і для тых, якія могуць проста пастаяць побач, пагладзіць каня. Заняткі па іпатэрапіі праводзіць па дамове прыватны конны клуб.
Media
Related items
-
«Хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым...» Беларускі біскуп распавёў пра сваю мару
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа
-
Іншае меркаванне: не трэба баяцца Лабубу і астатніх цацак-«монстраў»
-
«Будзьце асцярожныя». Экзарцыст адказаў, ці небяспечныя Лабубу для дзяцей і дарослых
-
Былы святар паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення