Для Дзіцячай вёскі ў Гомелі збіраюць ахвяраванні
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Неабходна купіць абсталяванне на арганізацыю дзіцячай пляцоўкі.
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» вырашыла правесці акцыю па зборы ахвяраванняў на набыццё новага абсталявання на арганізацыю дзіцячай пляцоўкі для дзяцей з «Дзіцячай вёскі» (Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). «Дзіцячая вёска» паспяхова функцыянуе ўжо 4 гады. За гэты час адбылося шмат змен і падзей.
- У першую чаргу змяніліся нашы дзеці. Яны пасталелі, паправіліся, шмат чаму навучыліся дзякуючы любові, клопаце і карпатлівай працы сясцёр-законніц, выхавальнікаў і нянечак. У дзяцей змянілася стаўленне да саміх сябе, да выхавальнікаў, да дзяцей. Яны вучацца паважаць годнасць кожнага, прымаць іншага такім, які ён ёсць, прасіць прабачэнне ў дзяцей і дарослых. Кожны домік - гэта сям'я са сваімі радасцямі і цяжкасцямі, са сваімі поспехамі і няўдачамі, са сваімі характарамі і звычкамі. І гэта сапраўдны цуд! - гавораць у ДКМ «Карытас-Міласэрнасць». - Зараз дзеці сапраўды ўсведамляюць, што гэта іх дом, іх пакой, шафа, цацкі. Яны вельмі рухомыя, энергічныя. Для іх неабходныя новыя магчымасці для фізічнага развіцця і аддачы сваёй энергіі. Таму з'явілася ідэя арганізаваць гульнявую пляцоўку на тэрыторыі «Дзіцячай вёскі».
ДКМ «Карытас-Міласэрнасць» звяртаецца да ўсіх вернікаў і людзей добрай волі аб унясенні свайго ўкладу ў гэтую справу міласэрнасці!
Разліковы рахунак: р/с 3015112088018 у Рэгіянальнай дырэкцыі № 300 ААТ «БПС-Сбербанк» БІК 153001369 г.Гомель, вул. Сялянская 29а.
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні