BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гомельскія каталікі дапамаглі анкалагічным хворым у хоспісе

Пытанне аб аказанні паліятыўнай дапамогі ў Беларусі стаіць востра. На дыспансерным уліку ў сувязі з анкалагічнымі захворваннямі стаіць больш ха 242 тысяч чалавек. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць выпадкаў новаўтварэнняў, што выяўляюцца за год, вырасла з 33 да 42 тысяч. У адмысловай зоне рызыкі знаходзяцца жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці, што ў большай ступені пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

Гэтай восенню Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» вырашыла аказаць дапамогу хоспісу ў вёсцы Прыбыткі. У цяперашні час у Гомельскай вобласці гэта першы хоспіс для дарослых, які разлічаны на пражыванне 20 чалавек.

Пытанне аб аказанні паліятыўнай дапамогі ў Беларусі стаіць востра. На дыспансерным уліку ў сувязі з анкалагічнымі захворваннямі стаіць больш ха 242 тысяч чалавек. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць выпадкаў новаўтварэнняў, што выяўляюцца за год, вырасла з 33 да 42 тысяч. У адмысловай зоне рызыкі знаходзяцца жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці, што ў большай ступені пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

Паслугі па аказанні паліятыўнай дапамогі вельмі запатрабаваныя, паколькі праблема з'яўляецца актуальнай. У ходзе даследаванняў высветлілася, што рост колькасці анкалагічных захворванняў у цэлым па краіне прымае пагрозлівыя маштабы. Задачай хоспіса з'яўляецца паляпшэнне якасці жыцця людзей з неспрыяльным прагнозам цячэння хваробы. Хоспіс накіраваны на палягчэнне апошніх дзён жыцця чалавека, здымаючы боль і псіхалагічна падрыхтоўваючы да адыходу.

Аднак, улічваючы параўнальна нядаўні досвед працы хоспісаў у Беларусі, у гэтым кірунку не створаны да канца камфортныя ўмовы знаходжання для пацыентаў. Нормы, устаноўленыя на ўтрыманне хоспіса, не задавальняюць ўсіх патрабаванняў па догляду за хворымі. Добры якасны догляд за пацыентамі паляпшае іх псіхалагічны і эмацыйны стан, што спрыяе стварэнню спакойнай і здаровай атмасферы ў аддзяленні паліятыўнай тэрапіі.

Таму БКМ «Карытас-Міласэрнасць» вырашыла ўключыцца ў гэту добрую справу і набыць для хоспіса неабходныя прадметы медыцынскага дагляду і посуд. Галоўнай мэтай было падарыць хворым на тэрмальнай стадыі захворвання надзею на лепшае і стабілізаваць, на колькі гэта магчыма, іх эмацыйны і псіхалагічны стан праз паляпшэнне якасці догляду і ўмоў знаходжання ў хоспісе.

Каментары   
0 #1 Аноним 2012-11-17 23:10
К сожалению я бы назвал данный хоспис в Прибытках по ряду причин скорее больницей, нежеле хосписом.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць