BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

"Дзякую Богу за кожную цвярозую раніцу"

Сябра супольнасці Ананімных Алкаголікаў, якія не п'е ўжо больш за тры гады, дзеліцца сваім досведам.

Мяне клічуць Алкаголік, на сённяшні дзень - вылечваюся. Але гэта сёння, а тры з лішнім гады таму лёс пазнаёміў мяне з Ананімнымі Алкаголікамі і цяпер, як гаворыцца, я маю што сказаць. Раней было ўсё: і шчаслівая сям'я, і прэстыжная праца, і вышэйшая адукацыя, і дача, і машына. І ня стала нічога даволі хутка. Гады за тры даволі шчыльнага ўжывання я задумаўся аб сваім алкагалізме, але ў моры шарлатанаў і гора-лекараў я сябе не знайшоў, традыцыйная медыцына таксама, на жаль, не дапамагла.

З «подзвігаў» па шляху ўжывання магу пералічыць стабільную прапіску ў траўматалогіі, 20-30 паходаў у дурдом, 5 - у месцы не гэтак аддаленыя, у нейкі час прымудрыўся паўгады праседзець «на сутках» і выцвярэзніку. Увогуле, было ўсякае, што можна ўявіць ва ўжыванні: вар'яцтва раніцы на прытонах, калі 20 чалавек дзялілі адну «бомбу» бырла і гатовыя былі перагрызці адзін аднаму горла за лішнюю кроплю алкаголю. І раніцы халодныя, калі паўзуць па целе болі і хочацца здохнуць хутчэй. Усе колы пекла алкагалізму, а галоўнае - непатрэбнасць нікому, нават самому сабе. І суіцыдаў таксама хапае сур'ёзных. Чаго казаць, любы алкаш разумее, навошта распрагаць.

Аб перавазе праграмы 12 крокаў дастаткова сказана ў літаратуры, скажу, што мяне асабіста зачапіла ў Ананімных Алкаголікаў. Перш за ўсё гэта тое, што там мяне ніхто не спрабаваў «вучыць жыццю», і я ўбачыў такіх жа, як і я сам, небаракаў. І кожны казаў аб сваім досведзе акрыяння, вяртання да жыцця. Аб сваіх асабістых напрацоўках ў цвярозасці скажу, што практычна ўсё вярнулася, нават больш: праца, якая падабаецца, каханая, якая любіць бескарысліва, ды і ўсё неяк вакол змянілася. Сын паступіў ва ўніверсітэт, а галоўнае, за што больш за ўсё дзякую Богу, - за кожную раніцу, калі няма жадання выпіць, як раней, і зусім іншае адчуванне быцця вакол, кайф жыцця ў цвярозасці. А яшчэ - нейкая стабільнасць, якую спрабаваў дасягнуць ужываннем.

Вядома, спачатку было нялёгка: бессань, нявер'е ў шчаслівае цвярозае жыццё. Тлела недзе надзея, што ўсё ж атрымаецца як ва ўсіх «па троху па святах», але вопыт іншых алкаголікаў і маё мінулае адназначна давалі зразумець, што не. На жаль, гэтая хвароба не вылечная, а прагрэсавальная. Мая «таблетка» - гэта паходы ў групу Ананімных Алкаголікаў, праца па праграме і над сабой. Са сваім разуменнем і спачуваннем я звяртаюся да такіх жа, як і я сам: прыходзьце ў АА. «Вярняк», «гадам буду», гэта працуе і працуе бескарысліва! Гасподзь Бог трымае руку над АА.

Last modified onЧацвер, 15 Студзень 2015 11:53
Каментары   
+4 #2 суматра 2013-04-10 08:51
Алкоголизм можно победить только признав
ЭТО ВРАГ КОВАРНЫЙ, К СЧАСТЬЮ НЕПОБЕДИМЫЙ, ЧЕЛОВЕКОМ, но естьБог и это не я...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 суматра 2013-04-01 00:27
Цытую суматра:
:lol: не т,слов...

Удача,УЛЫБАЕТСЯ ?!Подготовленно му!Разуму!!!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць