BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму мы не хочам чуць мову ў касцёле?

Адзіная заўвага, якую святары і вернікі з розных рэгіёнаў Беларусі выказвалі наконт новага гомельскага каталіцкага партала - мова. Чаму беларуская мова не з'яўляецца галоўнай на сайце? Адказ просты - бо яна не галоўная і ў нашым касцёле.

Але ніхто, думаю, не будзе спрачацца з тым, што афіцыйная мова Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі - менавіта беларуская. Гэта бясспрэчна для каталікоў з Мінскай вобласці, Заходняй і Паўночнай Беларусі, а вось у нашым, Усходнім рэгіёне, усё па-іншаму. Нават у тутэйшых вёсках мы не сустрэнем беларускамоўных жыхароў. Шматлікія фактары, што паўплывалі на сітуацыю, - блізасць Расіі, занядбанне мовы ў савецкі і цяперашні час, могуць быць нам апраўданнем. Так, мы ўсе гаворым па-руску, бо так сталася без нашага ўдзелу. Але змяніць сённяшнюю сітуацыю, прынамсі ў родным касцёле, мы можам.

Я ведаю, што нам цяжка чуць адзін аднаго, таму не разлічваю, што нехта прыслухаецца да майго меркавання. А прывяду ў прыклад нашага пробашча, якога глыбока паважаюць нават вернікі іншых канфесій і атэісты, а ўжо для нас, парафіянаў, ён бясспрэчны аўтарытэт. Дык вось, ён, паляк, які не ведаў ні слова па-беларуску, за кароткі час змог вывучыць з нуля нашу мову і цяпер часта размаўляе на ёй! Дык ці не сорамна нам? Тым, што нарадзіліся ці ўжо доўга жывуць у Беларусі? Але нам прасцей сказаць: «Не разумеем!» і прасіць размаўляць па-руску, не імкнуцца хоць трохі вучыць мову, якая робіць нас народам, беларусамі, аддаючы сябе ляноце - дарэчы, смяротнаму граху.

Так, мы навучыліся маліцца па-беларуску падчас Імшы - бо гэта закон Касцёла. Можам навучыцца і слухаць па-беларуску чытанні. Як памятаем, пробашч настойліва спрабаваў укараняць практыку чытання Слова Божага на беларускай мове, але... Толькі пяць-дзесяць беларускамоўных венікаў віталі гэта. Калі шчыра, мне сорамна на сваю парафію, калі чую ад іншых каталікоў такое здзіўленне: «У вас чытанні па-руску заўсёды? Дык, можа ў вас не касцёл, а нешта іншае?»

Шкада, што і праз сто год пасля нашых класікаў па-ранейшаму даводзіцца заклікаць беларусаў быць беларусамі. І галоўнай мовай нашага парталу пакідаем пакуль рускую - бо пачуць, зразумець і перадаць Дабравесце Хрыста, безумоўна, куды больш важна за моўныя пытанні. Але ж веру, што зможам і мы быць не проста каталікамі, а беларускімі каталікі. Упэўнены, Бог гэтага хоча.

Last modified onПанядзелак, 27 Кастрычнік 2014 11:35
Каментары   
+2 #47 Кастусь 2018-04-29 16:42
Каго любіш ?! Люблю Беларусь! То ўзаемна!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #46 Літ 2014-11-05 21:32
Цытую Ольга:

Давайте. Только, призывая смотреть правде в глаза, Вы забыли упомянуть о том, что эти же 70% населения двумя столетиями ранее, в конце XVI в., принадлежали к православной церкви, история которой на белорусских землях насчитывала к этому времени почти шесть веков. Понятное дело, что референдума по вопросу подписания Брестской унии в 1596 г. никто не проводил, и, надеюсь, Вы не станете утверждать, что уния была принята в интересах простого народа и православных верующих. Исторический факт - вещь, все-таки, деликатная, и обращаться с ним нужно аккуратно. С подобной "полуправдой" недолго наших православных братьев и во враги записать. Вы ведь этого не хотите?

Безумоўна унія - крок палітычны, як і ўсе крокі на дзяржаўным ўзроўні. Але.
Па-першае - праваслаўе стала зусім іншым з перамаяўчэннем усходняга цэнтру ў Маскву. Гэта і з'явілася адной з перадумоваў уніі - прэтэнзіі Масквы на Беларускія землі.
Па-другое - уніяцтва атрымала вельмі шырокую распаўсюджанасц ь асабліва сярод сялянаў і дробных феадалаў дзякуючы нацыянальнаму арыентаванню (адна з умоваў уніі - багаслужэнні на беларускай мове) і асвета.
Як бы там не было, але трэба прызнаць, што унія дапамагла захаваць беларускія землі і ад апалячвання і ад уплыву Масковіі ў большай, ці меншай ступені.
А прыход маскоўскага праваслаўя суправаджаўся каланізацыяй Беларусі.
Безумоўна я не лічу праваслаўных ворагамі, толькі тых, хто прапаведвае хрысціянства, а не праваслаўе і верыць у Хрыста, а не ў праваслаўе. Тых, хто не прагне ізноў далучыць маю Беларусь да чужынскай краіны ў якасці калоніі.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
-1 #45 Ольга 2014-11-05 17:24
Цытую Літ:
Давайце глядзець праўдзе ў вочы. Расейская мова прабралася ў Беларусь (тады Літву) праз агрэссію маскоўскай праваслаўнай царквы, якая знішчыла ўніяцкія супольнасці (У Беларусі напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі).

Давайте. Только, призывая смотреть правде в глаза, Вы забыли упомянуть о том, что эти же 70% населения двумя столетиями ранее, в конце XVI в., принадлежали к православной церкви, история которой на белорусских землях насчитывала к этому времени почти шесть веков. Понятное дело, что референдума по вопросу подписания Брестской унии в 1596 г. никто не проводил, и, надеюсь, Вы не станете утверждать, что уния была принята в интересах простого народа и православных верующих. Исторический факт - вещь, все-таки, деликатная, и обращаться с ним нужно аккуратно. С подобной "полуправдой" недолго наших православных братьев и во враги записать. Вы ведь этого не хотите?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #44 Зянон 2014-11-05 15:15
Калі назваўся беларусам, то па меншай меры ў школе вывучаў беларускую мову. І не трэба гаварыць, што яны не разумеюць нічога па-беларуску. Гэто хлусня. 85 адсоткаў насельніцтва Гомеля разумеюць баларускую мову. І трэба святарам сказаць вернікам: "Чытанне будзе праводзіцца на беларускай мове без абмеркавання і галасавання". Вось і ўсё вырашэнне пытання.
Паверце вернікаў, якія наведваюць Гомельскі касцёл, ад гэтага не зменшыцца.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #43 Літ 2014-11-04 14:33
Цытую Павал:
У нас па перапісу ледзь не ўсе праваслаўныя, толькі ў царкве яны бываюць раз на год ((

Ага, яны больш наведваюць Гомельскі касцёл :lol:
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #42 Павал 2014-11-03 15:28
Цытую Зянон:
Маё меркаванне, што ў Гомелі святары самі не вельмі жадаюць праводзіць чытанні на беларускай мове, спасылаючыся на тое што ў Гомелі жыве беларусаў менш, чым у іншых гарадах. Але лічбы кажуць адваротнае.
Нацыянальны склад Гомеля па звесткам апошняга перапісу: беларусы - 83,42%, рускія - 10,85%, украінцы - 3,11% , а Мінска: беларусы -79,3%, рускія - 10,0%, украінцы - 1,5% . Аднак у Мінску чытанні праводзяцца на беларускай мове.

Хіба ж вы не разумееце, што большасць тых, хто называўся беларусам, нават два сказы па-беларуску не асіляць? У нас па перапісу ледзь не ўсе праваслаўныя, толькі ў царкве яны бываюць раз на год ((
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #41 Зянон 2014-11-03 14:40
Маё меркаванне, што ў Гомелі святары самі не вельмі жадаюць праводзіць чытанні на беларускай мове, спасылаючыся на тое што ў Гомелі жыве беларусаў менш, чым у іншых гарадах. Але лічбы кажуць адваротнае.
Нацыянальны склад Гомеля па звесткам апошняга перапісу: беларусы - 83,42%, рускія - 10,85%, украінцы - 3,11% , а Мінска: беларусы -79,3%, рускія - 10,0%, украінцы - 1,5% . Аднак у Мінску чытанні праводзяцца на беларускай мове.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #40 я 2014-11-02 15:43
А гісторыю паварочваць ня трэба.дастатков а проста змяніць лекцыянарый:-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #39 Літ 2014-11-02 13:28
Цытую Ігар:

Жывіце тут і цяпер ;-) Рэальнасць ужо іншая. Гісторыю не павернеш назад :sigh:

Таптацца на мейсцы таксама ня выйсце. Рэальнасць - гэта тое, што мы самі ствараем. Жывучы па вашай лозіцы, мы бы з вамі дагэтуль хадзілі ў набедраных павязках, жылі ў пячорах і займаліся збіральніцтвам.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #38 Ігар 2014-10-31 17:55
Цытую Літ:
Давайце глядзець праўдзе ў вочы. Расейская мова прабралася ў Беларусь (тады Літву) праз агрэссію маскоўскай праваслаўнай царквы, якая знішчыла ўніяцкія супольнасці (У Беларусі напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі). Яшчэ Сувораў рапартаваў цару пра становішча ў Беларусі "Некалькі дзясяткаў папоў зробяць тут больш, чым легіёны жаўнераў" - казаў ён. Ён выдатна разумеў, што мацней, чым зброя трымае народ пад кантролем культурны ўплыў. А культурным эпіцэнтрам заўжды з'яўлялася царква. Маскоўская праваслаўная царква, даўно адарваўшыся ад калыскі ўсходняга праваслаўя - Кіеўскай метраполіі, увесь час аж да сёняшняга дня лабіруе выключна імперскія амбіцыі кіраўнікоў масковіі. І прыярытэтнай задачай ставіць перад сабой культурнае паглынанне народаў з мэтай іх падпарадкавання.
І ўсе, хто супраць адраджэння Беларусі, вяртання мовы і культуры - з'яўляюцца пасобнікамі захопнікаў і знішчэнцаў беларускай нацыі.
Падумайце над гэтым. А яшчэ, калі вы лічыце сябе каталікамі, задумайцеся над тым, чаму каталіцкі касцёл выступае ЗА нацыянальныя каштоўнасці, ЗА нацыянальную мову ў багаслужэннях, ЗА захаванне ў каталіцкіх краінах (парафіях) нацыянальнай самаідэнтэфікацыі. А яшчэ, калі вы лічыце сябе хрысціянамі, падумайце чыю Волю прапаведвае Касцёл. Святы Аўгустын казаў "Любі і рабі, што хочаш" Падумайце чаго хочаце вы - і вам стане бачным узровень вашай любові.

Жывіце тут і цяпер ;-) Рэальнасць ужо іншая. Гісторыю не павернеш назад :sigh:
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць