BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чаму інтэрнэт - гэта Божы дар?

Многія лічаць: інтэрнэт - гэта зло, памыйніца, крыніца распусты і іншага граху...

Нядаўна Папа Рымскі Францішак, разважаючы аб эры лічбавых тэхналогій, выказаў сваё меркаванне пра інтэрнэт:

- Гэта па-сапраўднаму патрэбная рэч, Божы дар. Тым не менш жаданне пастаянна быць у сетцы можа пацягнуць за сабой ізаляцыю ад блізкіх нам людзей. Жывыя зносіны ў эру лічбавых тэхналогій - гэта як бальзам, які палягчае боль, і добрае віно, што весяліць сэрца.

Папа дадаў, што інтэрнэт дае велізарную магчымасць сустрэць людзей, якія належаць да розных культур, і знайсці з імі агульную мову.

Шмат хто ў свеце скептычна ўспрынялі словы Папы аб тым, што інтэрнэт - гэта Божы дар. Маўляў, прычым тут Бог, калі ўсім вядома, што інтэрнэт прыдумалі канкрэтныя людзі па замове Міністэрства абароны ЗША?

Вядома, яраму атэісту будзе цяжка нешта даказаць, але чалавек, які хоць бы прызнае існаванне Бога, напэўна пагодзіцца, што ўсё добрае, створанае чалавекам, ідзе ад Творцы. Ці не Ён дапамагае геніям пісаць сапраўдныя творы мастацтва, навукоўцам - раскрываць сакрэты прыроды, не кажучы ўжо пра менш значныя і прыкметныя справы?

Але пытанне ў тым, што многія людзі мяркуюць: інтэрнэт - гэта зло, таму сусветная павуціна не можа быць Божым дарам. Інтэрнэт - гэта памыйніца, крыніца распусты і іншага граху. Колькі сем'яў знішчае залежнасць дарослых людзей ад сацыяльных сетак і анлайн-гульняў? Колькі падлеткаў траўмавалі сваю псіхіку, сарваўшы яблык парнаграфіі?

Аднак не будзем забываць, што сам па сабе інтэрнэт, як і любое іншае вынаходніцтва, не можа быць дабром ці злом. На зло або на карысць яго могуць выкарыстоўваць канкрэтныя людзі. Калі, да прыкладу, праз сацыяльныя сеткі мы ў рэальным часе маем зносіны са сваімі сваякамі і сябрамі з іншага канца свету, глядзім добры фільм або прамую трансляцыю з Ватыкана, хіба гэта не дабро? Іншая справа, калі мы гадзінамі сядзім у сацсетках, забіваючы час, які трэба было аддаць сваім блізкім...

Калі закрануць канкрэтна хрысціян, то інтэрнэт цяпер - гэта глабальная сетка для Евангелізацыі. Кажуць, калі б Хрыстос нарадзіўся на зямлі ў наш час, Ён бы стаў блогерам. Інтэрнэт дае вялізныя магчымасці як для пазнання Бога, умацавання сваёй веры, так і для абвяшчэння Евангелля па ўсёй зямлі.

Вядома, ніякія віртуальныя справы не заменяць рэальнага жыцця, за якое з нас спытае Гасподзь, але на шляху да Валадарства Нябеснага мы можам абапірацца на многія Божыя дары, адзін з якіх - інтэрнэт.

Last modified onЧацвер, 15 Студзень 2015 11:53
Каментары   
+1 #1 Изабель 2019-08-15 06:16
Слава Иисусу Христу! Про то что Иисусу стал бы блогером это как-то слишком конечно)). Но мы можем пользоваться интернетом во благо и для добрых дел.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць