BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мая малітва і маё сэрца - з Украінай

Толькі Гасподзь можа перамагчы сатану, які робіць усё, каб падзяліць народ, развязаць вайну.

Кожны дзень па ўкраінскіх інфармацыйных сайтах з трывогай сачу за сітуацыяй у гэтай так любімай мною краіне. Даволі часта даводзіцца бываць ва Украіне як па працы, так і на адпачынку, і заўсёды паездкі да паўднёвых суседзяў пакідалі радасныя ўражанні. Люблю братоў-украінцаў і па-добраму зайздрошчу іх адкрытасці, прастаце, свабодалюбству, а колькі ва Украіне цікавых талентаў, як яны развіваюць сваю багатую культуру, як прыгожа размаўляюць на роднай мове!

Вядома, заўсёды перажываў за жудасную эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне, таму выдатна зразумеў украінцаў, калі яны выйшлі на Майдан. Коштам жыцця больш за сотню людзей яны скінулі злачынную ўладу, якая абкрадвала і прыгнятала народ, адстаялі сваю краіну. Шчыра радаваўся, што дамагліся ўкраінцы магчымасці пабудаваць новую цудоўную шчаслівую краіну, але не так усё аказалася проста...

Як тут не ўзгадаць той жудасны знак, які ўвесь свет убачыў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, калі падчас малітвы за Украіну на галубоў міру, якіх выпусціў Папа Францішак, напалі крумкач і чайка? Магчыма, так Гасподзь папярэдзіў аб той небяспецы, якая падсцерагае Украіну і ўвесь свет. Але нам не вядома, чым скончылася сутычка - птушкі ў барацьбе зніклі з вачэй...

Па тэлевізары нас палохаюць тым, што Украіну нібыта захапілі фашысты з Захаду - у інфармацыйнай вайне СМІ ўзялі на ўзбраенне даўно пратэрмінаваную ілжывую камуністычную легенду пра «бандэраўцаў». Прызнаюся: у апошні час некалькі разоў бываў у самым «логаве» тых самых «бандэраўцаў» - Львоўскай і Івана-Франкоўскай абласцях. Мабыць, менавіта там я сустрэў самых выдатных людзей, быў уражаны, наколькі там працавітыя, добразычлівыя, адкрытыя і, вядома, свабодалюбныя людзі. Дарэчы, ні разу там не чуў нават намёку на негатыўнае стаўленне да расійцаў, а ўжо тым больш да беларусаў. Наадварот, беларусаў украінцы любяць як сапраўдных братоў, чаго, на жаль, не магу сказаць пра свой народ. Усё часцей ад сваіх падманутых землякоў-беларусаў даводзіцца чуць навязанае прапагандай меркаванне, што ўкраінцы, маўляў, усе ператварыліся ў фашыстаў і так ім і трэба, хай пакутуюць цяпер, самі вінаватыя...

Калі ўкраінская рэвалюцыя пачалася, па ўсёй краіне людзі сталі скідаць помнікі Леніну як сімвал канчатковага разрыву з камуністычным мінулым. Леніну, які знішчаў Царкву, з-за якога былі забітыя і закатаваныя столькі святароў і вернікаў. Таму ўкраінскія царкоўныя іерархі прадказалі хуткую атаку раз'юшанага дэмана на Украіну, якая пазбавілася чыгунных і бронзавых ідалаў.

Толькі Гасподзь можа перамагчы сатану, які робіць усё для таго, каб падзяліць Украіну, развязаць вайну. Таму мая штодзённая малітва - за гэтую цудоўную краіну, маё сэрца - з гэтым выдатным багатым гераічным і веруючым народам.

Last modified onЧацвер, 13 Сакавік 2014 11:50
Каментары   
+3 #2 Алла 2014-03-14 11:58
Дякуємо!!! Моліться,буть ласка за нас и мир на Україні!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+6 #1 Олеся 2014-03-13 12:02
Дякуємо, брати!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць