Папа наведае краіны Афрыкі ў лістападзе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Ён будзе ў Кеніі, Угандзе і ЦАР па запрашэнні кіраўнікоў дзяржаў.
10 верасня 2015 г. Апостальскай Сталіцай былі афіцыйна абвешчаны даты візіту папы Францішка на афрыканскі кантынент. “Прымаючы запрашэнне шаноўных кіраўнікоў дзяржаў і біскупаў Яго Святасць Папа Францішак здзейніць Апостальскае падарожжа ў Кенію з 25 па 27 лістапада 2015 г., ва Уганду з 27 па 29 лістапада і ў Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку з 29 па 30 лістапада”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Падрабязная праграма візіту будзе прадстаўлена ў бліжэйшы час.
Пантыфік асабіста “анансаваў” сваю афрыканскую пілігрымку яшчэ 12 чэрвеня падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзілі ў Рыме. Падчас жывога дыялогу святар з Бурундзі спытаў Францішка аб магчымасці яго візіту ў Афрыку, на што Святы Айцец даў сцвярджальны адказ і назваў у якасці яго мэты Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Ён таксама прызнаўся, што разглядаецца магчымасць яго падарожжа ў Кенію, якое цяпер пацверджана афіцыйна.
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
«Мы гэтага хацелі?» Ціхія галасы расійскіх католікаў аб жаданні міру
-
Невыпадкова 15 жніўня. Вернікаў заклікаюць даверыць Марыі мір ва Украіне
-
Беларусы паказваюць атмасферу на Юбілеі моладзі ў Рыме
-
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна