Папа: адзіны шлях да святасці - гэта пакора
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
«Бог даруе, але раны дэмаралізацыі гояцца з цяжкасцю».
Пакора – гэта шлях да святасці, адзначыў папа Францішак 1 лютага 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над чытаннем з Другой кнігі Самуэля, у якім гаворка ідзе аб прыніжэннях, якія сустрэў кароль Давід па прычыне сваёго граху і вайны, абвешчанай яму ўласным сынам, Абсаломам.
Святы Айцец нагадаў, што Давід быў грэшнікам, але не сапсутым чалавекам. Ён усвядоміў уласны грэх, аднак, з вуснаў прарока пачуў словы: “не адступіцца меч ад твайго дому навекі”. “Бог прабачыў грэх Давіда, але раны дэмаралізацыі загойваюцца з цяжкасцю. Мы бачым гэта ў многіх частках свету”, - сказаў Францішак.
Пантыфік распавёў, як перад пагрозай з боку ўласнага сына, Давід сабраў свой народ і вырашыў пакінуць Ерузалем, заставіўшы там Каўчэг Запавету. Ён не адважыўся карыстацца ім для абароны, не выкарыстоўваў Бога, каб бараніць сябе, але адышоў, каб выратаваць сваіх людзей. “Гэта шлях святасці, на які Давід вырашыў паўстаць”, - дадаў Папа.
Францішак заўважыў, што Давід ішоў босы, з пакрытай галавой і са слязамі на вачах. Па дарозе ён сустракаў людзей, якія яго пракліналі і нават называлі “крывавым мужам і нягодным чалавекам”. Ён, аднак, прымаў усё гэта з пакорай.
“Давід быў здольным бачыць знакі: гэта быў момант яго прыніжэння, калі ён расплочваўся за свае правіны. “Можа паглядзіць Пан на прыніжэнне маё і адплаціць мне дабром за гэты сённяшні праклён”, - казаў ён і давяраў сябе ў рукі Бога. Гэта, паводле слоў Францішка, з’яўляецца святасцю і пакорай.
Святы Айцец заклікаў вернікаў браць прыклад з Давіда і з пакорай зносіць абвінавачванні. “Адзіным шляхам да пакоры з’яўляюцца прыніжэнні”, - сказаў Пантыфік. Ён нагадаў, што святасць, якой Бог адарае сваіх дзяцей, свой Касцёл, прыходзіць праз прыніжэнні Яго Сына, які дазволіў, каб Яго зняважылі і несправядліва ўкрыжавалі.
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»