Папа запрасіў на аўдыенцыю ў Ватыкан тысячы бяздомных
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Comments (1)
«Іх месца знаходзіцца ў сэрцы Бога і ў цэнтры Царквы».
У лістападзе 2016 г. тысячы людзей, якія жылі або жывуць на вуліцы, прыедуць у Ватыкан з усёй Еўропы, каб сустрэцца з Францішкам за тыдзень да завяршэння Юбілею Міласэрнасці. Папа прыме іх 11 лістапада, у дзень успаміну святога Марціна Турскага, вядомага тым, што палову свайго плашча аддаў жабраку, калі яшчэ быў рымскім салдатам.
Францішак часта дорыць кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў памятны медаль з выявай жэсту святога Марціна, каб нагадаць пра неабходнасць абароны правоў і годнасці бедных. У нядзелю 13 лістапада бяздомныя возьмуць удзел у св. Імшы ў Ватыкане, якую ўзначаліць Пантыфік.
Арганізуе сустрэчу асацыяцыя “Fratello” (Брат). “Гэта пілігрымка і сустрэча з папам Францішкам, – гаворыцца ў заяве арганізатараў, – дазволіць найбольш уразлівым асобам нашага грамадства, якія часта знаходзяцца ў сітуацыі грамадскага выключэння, дасведчыць, што іх месца ў сэрцы Бога і ў цэнтры Касцёла”.
Related items
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
У школе ў Гродзенскай вобласці «ўрок» да Дня роднай мовы правёў ксёндз
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу