Папа Францішак прадасць свой Lamborghini і аддасць грошы на дабрачыннасць
- Written by katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Даход накіруюць на дапамогу Іраку, падтрымку ахвяраў гандлю людзьмі, а таксама афрыканскіх дзяцей і жанчын.
Пантыфіку падарылі “Lamborghini” мадэлі “Huracan”. Гэта ўнікальная версія, якая існуе ў адзіным экзэмпляры. Аўтамабіль перадалі Францішку 15 лістапада 2017 г. у прысутнасці кіраўніцтва аўтавытворцы. Ён не застанецца ў Ватыкане, а будзе прададзены на аўкцыёне “Сотбіс”. Даход прызначаць на тры дабрачынных праекты.
Гаворка ідзе пра адбудову дамоў, грамадскіх памяшканняў і храмаў у іракскай Нінэвіі, каб забяспечыць вяртанне туды мясцовых хрысціян, якія былі вымушаны бегчы і ўжо тры гады знаходзяцца ў іракскім Курдыстане. Таксама грошы пойдуць на адтрымку жанчын, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі і прастытуцыі, у рамках праекту “Дом папы Францішка” (Casa Papa Francesco). Фінансавую дапамогу атрымаюць і дзве італьянскія асацыяцыі, якія працуюць у Афрыцы ў рамках праектаў, прысвечаных жанчынам і дзецям.
Францішак не ўпершыню практыкуе такі спосаб дабрачыннасці. Падораны яму летам 2013 г. у гонар 110-годдзя прадпрыемства “Harley-Davidson” аднайменны матацыкл быў прададзены на аўкцыёне, а атрыманыя амаль 250 тыс. еўра перададзены рымскай “Caritas”.
Related items
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Католік з Украіны, які зрабіў важную справу для Гомеля, верагодна, загінуў на вайне
-
«Мы гэтага хацелі?» Ціхія галасы расійскіх католікаў аб жаданні міру
-
Невыпадкова 15 жніўня. Вернікаў заклікаюць даверыць Марыі мір ва Украіне
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій