Тры галоўных парады на Адвэнт - ад Папы Францішка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Гэтыя рэчы вельмі дапамогуць у падрыхтоўцы да сустрэчы са Збаўцам
Папа Рымскі Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт 29 лістапада - у першы дзень літургічнага перыяду, у які католікі рыхтуюцца да Нараджэння Хрыстовага і чакаюць прыйсця Збавіцеля. Спецыяльны заклік Пантыфік зрабіў пасля малітвы "Анёл Панскі", якая прайшла ў першую нядзелю Адвэнту на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
- Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкай сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія, - заклікаў Папа. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна:
- умацаванне ў сціпласці,
- увага да блізкіх,
- малітва ў сям'і.
- Гэтыя тры рэчы вельмі дапамогуць нам: большая сціпласць, ненавязлівая і паважлівая ўвага да блізкіх людзей, якія могуць знаходзіцца ў патрэбе, а таксама, што вельмі важна, моманты простай малітвы ў сям'і, - сказаў Святы айцец.
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара