BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На Каляды вернецца зіма - сіноптыкі

Калядная ноч прагназуецца цёплай і мокрай, а ўвечары 25 снежня пачнецца пахаладанне.

У другой палове тыдня да нас прыйдзе сапраўдная зіма, паведаміў галоўны сіноптык Беларусі Дзмітрый Рабаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Атмасферныя франты з Балтыйскага мора, якія цяпер вызначаюць надвор'е, сыдуць, і пачынаючы з 25 снежня, калі каталікі адзначаюць Раство Хрыстова, у атмасферы паступова будзе адбывацца перабудова разам з ростам атмасфернага ціску:

- Задзьмуць халодныя паўночныя вятры, а слупкі тэрмометраў пачнуць апускацца. У выхадныя пахаладанне ўзмоцніцца. У начныя гадзіны маразы будуць дасягаць -3 -10 ° С, пры праясненнях да -13 ° С; максімальная днём 0, -7 ° С. У асобных раёнах рэспублікі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Такая тэмпература блізкая да нормы для гэтага часу, - каментуе сіноптык.

У ноч з 24-га на 25-е снежня ў Беларусі, паўночнай частцы Украіны і ўсходняй частцы Польшчы чакаецца плюсавая тэмпература, суцэльная воблачнасць і мокры снег, такое ж надвор'е працягнецца і днём, а ўжо ўвечары 25 снежня слупок тэрмометра апусціцца да нуля градусаў, і з гэтага моманту пачнецца пахаладанне. У еўрапейскую частку Расіі зіма вернецца раней, ужо 23 снежня, таму Каляды каталікі сустрэнуць там са снегам і невялікім марозам, прагназуюць сіноптыкі.

Last modified onЧацвер, 25 Снежань 2014 18:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць